навіны

Прадукты ў Беларусі за першы сёлетні месяц падаражэлі на 1 %

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крама каля станцыі метро «Уручча». Менск, Беларусь. 9 верасня 2021 года. Фота: Белсат
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крама каля станцыі метро «Уручча». Менск, Беларусь. 9 верасня 2021 года. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Індэкс спажывецкіх цэнаў на тавары і паслугі ў студзені 2025 года ў параўнанні са снежнем 2024 года склаў 100,7 %. Пра гэта 10 лютага паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Жанчына выбірае сыр у супермаркеце ў Менску, Беларусь. 25 кастрычніка 2022 года. Фота: Contributor / Getty Images

Улады выканалі гадавы план росту цэнаў. Гэта кепска – і вось чаму

Аналітыка

Найбольш у студзені падаражэлі прадуктовыя тавары – адразу на 1 %. Непрадуктовыя сталі даражэйшымі на 0,5 %, а паслугі – на 0,4 %.

За год – адносна студзеня 2024 года – прадукты выраслі ў цане на 6,5 %, непрадуктовыя тавары – на 3,3 %, а паслугі – на 5,2 %. Агулам гадавая інфляцыя склала 5,2 %.

Гадавая інфляцыя абганяе прагноз

На гэтым момант паказнік гадавой інфляцыі ў Беларусі перавышае прагнозны. Паводле вынікаў 2025 года, яна мелася скласці не больш за 5 %.

Гарох і фасоля падаражэлі за год на 34,6 %, какава-парашок – на 25,8 %, шакалад – на 24,2 %, рыс – на 20,7 %, здобныя булкі – на 16,7 %, манныя крупы – на 12 %, дзіцячыя кашы – на 10,6 %.

Адносна студзеня 2024 года безалкагольныя напоі выраслі ў цане на 14,5 %, тытунь і тытунёвыя вырабы – на 10,5 %, цукар і кандытарскія выбары – на 9,9 %, рыба і морапрадукты – на 9,8 %, масла і тлушчы – на 8,4 %, алкагольныя напоі – на 7,4 %.

Камунальныя паслугі сталіся даражэйшымі на 7,4 %, лекі – на 6,7 %, тэхнічнае абслугоўванне і рамонт аўтамабіляў – на 13,2 %. Спорт, адпачынак і культура падаражэлі на 8,3 %, дашкольная адукацыя – на 9,4 %, гатэлі, кавярні і рэстарацыі – на 10,5 %.

Нацбанк адзначае, што летась, нягледзячы на санкцыі, «эканоміка працягвала паказваць гнуткасць у вонкаваэканамічнай дзейнасці». За год цэны ў Беларусі выраслі на 5,2 % пры прагнозе 6 %. Рэгулятар канстатуе, што план выканалі дзякуючы нярынкаваму дзяржаўнаму рэгуляванню.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10