У хаскі-парку пад Менскам, у Калодзішчах, у ноч на 9 лютага адбыўся буйны пажар. Паведамляецца пра гібель некаторых жывёлінаў.
«Усё дрэнна, мы вельмі спалохаліся, і загінулі ўсе мае коцікі, выжыў толькі Фелікс, якога я забрала з-пад «Еўраопту», – напісала ў Instagram гаспадыня гадавальніку.
Сабакаў і коней, якія таксама былі ў гадавальніку, удалося выратаваць, але згарэла стайня. На яе аднаўленне адкрыты збор.
«Адна думка а трэцяй гадзіне ночы: толькі не вальеры, толькі не яны... яны не могуць самі выбрацца», – адзначала ўладальніца.
Гаспадары расказалі ў сторыз, што праз праблемы з тэлефонам не адразу змаглі датэлефанавацца ў МНС, таму быў страчаны час.
Якуб Хруст belsat.eu