навіны

Ізраіль вывеў войскі з ключавога калідору ў сектары Газа

Ізраільскія вайскоўцы. Фота: צה"ל - צבא ההגנה לישראל / Facebook
Ізраільскія вайскоўцы. Фота: צה"ל - צבא ההגנה לישראל / Facebook
podpis źródła zdjęcia

Ізраільскія сілы 9 лютага выйшлі з ключавога калідору Газы. Пра гэта заявілі ізраільскія афіцыйныя асобы і «Хамас». Выхад ёсць часткаю абавязанняў Ізраілю ў межах пагаднення аб спыненні агню з «Хамасам».

Вынік авіяудару Ізраіля. Сектар Газа, 16 студзеня 2025 года. Фота: Hasan N. H. Alzaanin/Anadolu via Getty Images

Вайна з «Хамасам»: Ізраіль не выйграў, але прайграў Іран

Аналітыка

Ізраіль пагадзіўся ў межах замірэння вывесці свае сілы з шасцікіламетровага калідору Нэцарым, што падзяляе сектар Газа на дзве часткі. Напачатку спынення агню Цагаль пачаў дазваляць палестынцам перасякаць калідор, каб наведаць свае дамы на ахопленай вайною поўначы рэгіёну. Вывад сілаў з Нэцарыму прадугледжаны ўгодаю, што прыпыніла 15-месячную вайну, адзначае AP.

Прэс-сакратар «Хамасу» Абдэль Лятыф аль-Кануа заявіў, што адыход паказвае, што «Хамас» «прымусіў праціўніка падпарадкавацца іхным патрабаванням» і што гэта сарвала «ілюзію Нэтаньягу аб дасягненні поўнай перамогі».

Цяпер ізраільскія войскі застаюцца ўздоўж межаў Газы з Ізраілем і Егіптам, і, як чакаецца, на наступным этапе замірэння будзе абмяркоўвацца поўны вывад. Пры гэтым выданне адзначае, што пакуль бакі не дасягнулі вялікага прагрэсу ў перамовах пра другі этап пагаднення, што павінен падоўжыць перамірʼе і прывесці да вызвалення большай колькасці ізраільскіх закладнікаў, якіх утрымлівае «Хамас».

Урад Ізраілю ў ноч на 18 студзеня зацвердзіў угоду з «Хамасам» аб спыненні агню ў Газе і вяртанні закладнікаў. Першы этап пагаднення доўжыцца 42 дні, цягам якіх з густанаселеных раёнаў сектару Газа выведуць ізраільскія войскі, а жыхары поўначы змогуць вярнуцца ў свае дамы. Перамовы адносна дэталяў другога этапу мелі пачацца не пазней за 16-ы дзень дзеяння першага. Плануецца, што будзе абвешчанае поўнае спыненне ўсіх ваенных дзеянняў і варожых актаў, пасля чаго павінна пачацца вызваленне рэшты ізраільскіх закладнікаў у абмен на пэўную колькасць палестынскіх зняволеных. Ізраіль павінен будзе цалкам вывесці войскі з сектару Газы.


Замірэння сутыкаецца са шматлікімі праблемамі, у тым ліку з прапановаю прэзідэнта ЗША Доналда Трампа перасяліць жыхароў сектару Газа ў іншыя краіны.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10