навіны

У Менску 11 жылых дамоў паўдня заставаліся без ацяплення

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Минскэнерго / Telegram
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Минскэнерго / Telegram
podpis źródła zdjęcia

У Менску днём 8 лютага адбылося пашкоджанне трубаправоду ў ваколіцы станцыі метро «Спартыўная». Праз гэта ацяплення ў жылых дамах не было да ночы 9 лютага, паведамілі ў «Менскэнерга».

8 лютага а 15:30 у сувязі з пашкоджаннем трубаправоду квартальных цеплавых сетак у ваколіцы станцыі метро «Спартыўная» адбыўся выкід гарачай вады на паверхню. У выніку пашкоджання трубаправоду на вуліцы Прытыцкага адбылося адключэнне ад цеплазабеспячэння 11 жылых дамоў і двух адміністрацыйных будынкаў.

9 лютага а 02:50 на пашкоджаным участку цепласеткі былі завершаныя зварачныя работы, да 03:30 участак трубаправоду сеткі ўключылі ў працу, такім чынам цеплазабеспячэнне спажыўцоў было адноўленае.

Цягам дня ладзіліся работы ў аднаўленні цеплаізаляцыі, перакрыцці цеплавога каналу плітамі, а таксама заштукоўванне стыкаў гідраізаляцыі і адваротнае засыпанне грунтам.

Нагадаем, што ў 2025 годзе ў Менску плануецца закансерваваць больш як 1,8 тыс. смеццеправодаў у межах Нацыянальнай стратэгіі абыходжання з цвёрдымі камунальнымі адкідамі і другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10