Вайна

Кім Чэн Ын паабяцаў і надалей падтрымліваць расейскую армію

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: @visegrad24 / Х
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: @visegrad24 / Х
podpis źródła zdjęcia

Лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын падчас візіту ў Міністэрства абароны КНДР 8 лютага з нагоды дня заснавання паўночнакарэйскай арміі выказаўся з нагоды вайны Расеі супраць Украіны.

Людзі аддаюць даніну павагі статуям паўночнакарэйскіх лідэраў Кім Ір Сена і Кім Чэн Іра ў 79-ы Дзень нацыянальнага вызвалення. У гэты дзень у 1945 годзе Японія, якая капітулявала, вызваліла Карэю ад каланіяльнага кіравання. Свята штогод адзначаецца ў Паўночнай і Паўднёвай Карэях. Пхеньян, КНДР. 15 жніўня 2024 года. Фота: Kim Won Jin / AFP / East News

Сястра Кім Чэн Ына дала жорсткую ўзлупку Лукашэнку. Што яна сабе дазваляе?

Аналітыка

«Армія і народ КНДР нязменна будуць падтрымліваць і заахвочваць справядлівую справу расейскай арміі і народу ў абароне свайго суверэнітэту, бяспекі і тэрытарыяльнай цэласці ў адпаведнасці з духам дамовы аб усебаковым стратэгічным партнёрстве паміж КНДР і Расеяй», – сказаў ён, перадае «Reuters».

Кім Чэн Ын таксама сказаў, што разгортванне ЗША ядравых стратэгічных сродкаў, вайсковыя вучэнні і вайсковая супраца з Японіяй і Паўднёвай Карэяй выклікаюць ваенны дысбаланс у рэгіёне і ствараюць сур'ёзную праблему для бяспекі.

«КНДР не хоча непатрэбнай напружанасці рэгіянальнай сітуацыі, але будзе прымаць контрмеры для забеспячэння рэгіянальнага ваеннага балансу», – заявіў кіраўнік КНДР, паабяцаўшы «непахісную палітыку больш высокага развіцця ядравых сілаў».

Паводле сцверджанняў Украіны, ЗША і Паўднёвай Карэі, Пхеньян выправіў у расейскае войска больш за 10 тысячаў жаўнераў. За гэта Крэмль дзеліцца з КНДР касмічнымі і спадарожнікавымі тэхналогіямі, казаў кіраўнік Дзярждэпу Энтані Блінкен. Страты паўночнакарэйскіх войскаў, якія ваююць супраць ЗСУ ў Курскай вобласці РФ, ацэньваюцца ў 4 тысячы.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10