Праваабарончы цэнтр «Вясна» заяўляе пра новыя затрыманні і ўзмоцнены кантроль на мяжы Беларусі з Польшчаю і Літвою.
«Праваабаронцам паведамляюць пра ўзмоцнены кантроль і затрыманні на межах Беларусі з Польшчаю і Літвою. Як і раней, у людзей правяраюць тэлефоны: сярод іншага, сілавікі глядзяць гісторыю пошуку «Google» – іх цікавіць, якія пошукавыя запыты пісаў чалавек», – гаворыцца ў паведамленні.
Нагадаем, што колькасць зваротаў да фонду «BYSOL» пасля атрымання доступу сілавікамі да звестак «Беларускага Гаюна» працягвае расці. Як паведаміў кіраўнік фонду Андрэй Стрыжак, было «больш як 150 зваротаў на гарачую лінію @help_bysol у пытаннях, звязаных з «Беларускім Гаюном», за чатыры дні».
У выніку несанкцыянаванага ўваходу раніцай 5 лютага невядомыя атрымалі доступ да чату з ботам маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн». Сілавікі хваліліся скрыншотамі перапісак, у тым ліку даволі свежых.
Якуб Хруст belsat.eu