навіны

З афіцыйных мапаў схавалі Дразды і рэзідэнцыі Лукашэнкі. Але мы ўсё бачым!

Рэзідэнцыя Аляксандра Лукашэнкі, вядомая як «Жылы комплекс "Усход"»
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Рэзідэнцыя Аляксандра Лукашэнкі, вядомая як «Жылы комплекс "Усход"». Справа знізу – альтанка, каля якой Шаўкат Мірзіёеў дарыў Лукашэнку пазалочаную статую Лукашэнкі. Калаж: Apple.com / Apple Maps / Белсат
podpis źródła zdjęcia

На кадастравых мапах схавалі выявы і звесткі пра шэраг аб’ектаў, што фактычна ёсць рэзідэнцыямі Аляксандра Лукашэнкі. Ды гэтыя аб’екты схавалі не на ўсіх мапах свету – і тым больш не ад усіх спадарожнікаў.

Выданне «Zerkalo» заўважыла, што на беларускіх дзяржаўных кадастравых мапах нядаўна знік шэраг аб’ектаў, звязаных з Аляксандрам Лукашэнкам. Будынак Адміністрацыі Лукашэнкі, Палац незалежнасці, рэзідэнцыя «Заслаўе», «Жылы комплекс "Усход"» і пасёлак Дразды больш не пазначаныя на кадастравых мапах належным чынам, а выявы размытыя.


Рэзідэнцыя «Азёрны» ў Астрашыцкім Гарадку, што лічаць месцам жыхарства Лукашэнкі, цяпер пазначаная як маленькія «ўчасткі для вядзення падсобнай гаспадаркі» і землі без усялякіх пазнак, але фота мясцовасці не размытыя.


У нацыянальным кадастравым агенцтве журналістцы «Zerkalo» расказалі, што «не ўся інфармацыя была ўведзеная з каардынатамі», а фота са спадарожніка дае прадпрыемства «БелПСГАГП» «у тым выглядзе, у якім яны маюць». На пытанне пра тое, чаму схаваны Палац незалежнасці, журналістцы паабяцалі правесці правяранне, ды вынікі правярання паведамяць уласніку ўчастку.

Жанчына трымае выяву Аляксандра Лукашэнкі падчас акцыі салідарнасці з Беларуссю ў Кракаве, Польшча. 12 жніўня 2020 года. Фота: Artur Widak / NurPhoto
За што можна судзіць Лукашэнку ў Беларусі? навіны

БелПСГАГП – не адзінае ў свеце прадпрыемства, што прадстаўляе фота зямлі з космасу. Паглядзець на рэзідэнцыі Лукашэнкі можна і на «Google Maps», і на расейскіх «Яндекс Картах». Ды на іх фота састарэлыя. Найбольш актуальныя спадарожнікавыя фота – на «Apple Maps». Там здымкі зробленыя, падобна, у чэрвені-ліпені 2024 года.


Акрамя таго, шэраг кампаніяў, такіх як «Maxar», «KOMPSAT», «EOS» і іншыя, прадае спадарожнікавыя здымкі, што не публікуюць у адкрытым доступе. Разрозненне – да 30 см на кропку.


У Лукашэнкі ёсць сама меней 18 рэзідэнцыяў у Беларусі, а таксама замежныя рэзідэнцыі. І сумнеўна, што ён карыстаецца імі законна. Арганізацыя «BELPOL» збірае звесткі пра гэтыя аб'екты. Яна называе рэзідэнцыю «Усход» на паўночным захадзе Менску «самым вялікім хабарам» Лукашэнку. Для чарговай рэзідэнцыі Лукашэнкі ў цэнтры Менску ў 2023 годзе закуплялі дарагое медычнае абсталяванне, дарагую мэблю і нават «душ уражанняў».


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10