навіны

Новая хваля пратэстаў у Грэцыі і пахаванне ахвяраў сутыкненняў у Конга. Фатаграфіі тыдня

Сваякі развітваюцца з 37-гадовым Дзмітрыем Яворскім, ягонымі 9-гадовай дачкою Сафіяй і 38-гадовай жонкаю Аленаю, якія загінулі 1 лютага ў выніку расейскага ўдару па жылым доме. Палтава, Украіна. 5 лютага 2025 года.
Сваякі развітваюцца з 37-гадовым Дзмітрыем Яворскім, ягонымі 9-гадовай дачкою Сафіяй і 38-гадовай жонкаю Аленаю, якія загінулі 1 лютага ў выніку расейскага ўдару па жылым доме. Палтава, Украіна. 5 лютага 2025 года. Фота: Evgeniy Maloletka / AP Photo / East News
podpis źródła zdjęcia

Развітанне з мірнымі жыхарамі, якія загінулі падчас расейскага ракетнага абстрэлу Палтавы ва Украіне, новая хваля пратэстаў у Грэцыі праз два гады пасля найбуйнейшай чыгуначнай катастрофы ў краіне, паводка праз моцныя дажджы ў Каліфорніі ў ЗША – сабралі галоўныя фотаздымкі тыдня.

Пасажыры садзяцца на паром у порт гораду Пірэй пасля таго, як усплёск сейсмічнай актыўнасці выклікаў заклапочанасць наконт патэнцыйна моцнага землятрусу на востраве Сантарыні, Грэцыя. 3 лютага 2025 года. Фота: Petros Giannakouris / AP Photo / East News

Паводка падчас моцнага дажджу прывяла да закрыцця дарог у Форэствіль, штат Каліфорнія, ЗША. 6 лютага 2025 года. Фота: Tayfun Coskun / Anadolu / Abaca Press / East News

Супрацоўнікі Кангалезскага Чырвонага Крыжа і Грамадзянскай абароны хаваюць дзясяткі ахвяраў нядаўніх сутыкненняў на могілках у Гоме. Як найменей 900 чалавек былі забітыя і больш за 2800 атрымалі раненні ў выніку баёў падчас захопу гораду ўзброенай групоўкаю M23. Гома, ДРК. 4 лютага 2025 года. Фота: Alexis Huguet / AFP / East News

Буслы і чорныя каршуны збіраюцца над другаснай сыравінаю на палігоне Тоўлан у Іярданскай даліне, Заходні бераг Іярдану. 5 лютага 2025 года. Фота: Menahem Kahana / AFP / East News

Пажарныя тушаць лясны пажар, што разгарэўся ў прыродным парку «Учка» ў паселішчы Шушневіца, Харватыя. 6 лютага 2025 года. Фота: Srecko Niketic / Pixsell / East News

Пажылая жанчына рыхтуецца пакінуць свой дом падчас эвакуацыі мірных жыхароў з лініі фронту ў Касцянтынаўцы, Данецкая вобласць, Украіна. 5 лютага 2025 года. Фота: Jose Colon / Anadolu / Abaca Press / East News

Студэнтка выкрыквае лозунг «‎Мне няма чым дыхаць» падчас новай хвалі дэманстрацыяў з патрабаваннем справядлівасці для ахвяраў найбуйнейшай чыгуначнай катастрофы ў краіне, што адбылася 28 лютага 2023 года. Гэты лозунг адсылае да словаў аднаго з пасажыраў з аўдыязапісу, нядаўна апублікаванага медыямі. Афіны, Грэцыя. 7 лютага 2025 года. Фота: Aris Messinis / AFP / East News

Пасажырскі цягнік, што рухаўся з Афінаў у Салонікі, сутыкнуўся лоб у лоб з грузавым саставам. Перад сутыкненнем абодва цягнікі на працягу 19 хвілінаў рухаліся насустрач адзін аднаму па адным шляху. У выніку катастрофы загінулі 57 чалавек, сярод іх шмат студэнтаў. Расследаванне прычынаў катастрофы працягваецца, судовы працэс пакуль не распачынаўся. Сваякі загінулых абвінавачваюць улады ў зацягванні расследавання і спробе схаваць доказы.

belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10