навіны

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць паводле двух крымінальных артыкулаў. Рэпрэсіі 7 лютага

Журнілст Ігар Ільяш
Журналіст Ігар Ільяш. Крыніца: БАЖ
podpis źródła zdjęcia

Стала вядома, у чым абвінавачваюць журналіста Ігара Ільяша, а таксама пра першае затрыманне праз узлом чат-боту «Беларускага Гаюна». Пра гэта і іншыя парушэнні правоў у Беларусі ў штодзённым аглядзе рэпрэсіяў.

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць паводле двух крымінальных артыкулаў, паведамляе «Вясна». Пра ягонае затрыманне стала вядома 22 кастрычніка. Праўладныя тэлеграм-каналы пісалі, што Ільяш займаўся «садзейнічаннем экстрэмісцкім фармаванням» – даваў інтэрв'ю незалежным медыям, а таксама нібыта «займаўся зборам звестак для замежных разведак» – даваў каментары ўкраінскім выданням.

Ігара абвінавачваюць у «Дыскрэдытацыі Беларусі» (арт. 369-1 КК) і «Садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 2 арт. 361-4 КК). Ягоную справу пачнуць разглядаць ужо 21 лютага ў Менскім гарадскім судзе. Працэс будзе весці суддзя Сяргей Кацэр.

Жонка Ігара – палітзняволеная журналістка Кацярына Бахвалава.

Да «Пераліку грамадзянаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці» дадалі яшчэ 30 асобаў – цяпер у ім 4930 прозвішчаў. Спіс быў абноўлены МУС 7 лютага, паведамляе «Вясна».

Кацярына Андрэева. (Фота: Ігар Ільяш / Facebook)
Два гады таму журналістку Кацярыну Андрэеву асудзілі за «здраду дзяржаве» навіны

Сярод іншых, у спіс дадалі фігурантаў «справы Мачулішчаў» Мікалая Швеца (у спісе МУС гаворыцца, што ён грамадзянін РФ), украінку Алу Яцуту і расіяніна Алега Сычова, сябра руху «За Свабоду» Аляксея Клюшнічэнку, жыхара Брэста Віталя Чопіка.


Ігара Шкетава, якога сілавікі называюць адміністратарам Instagram-акаўнта «Падслухана Глыбокае», пачалі судзіць за пратэсты ў 2020 годзе, піша «Вясна».

Мужчыну затрымалі ў сярэдзіне верасня 2024 года. З ім знялі «пакаяльнае відэа». Цяпер яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса («Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у такіх дзеяннях»). Справу будзе разглядаць Андрэй Тарасевіч.

Двух беларусаў пакаралі 12 і 23 гадамі калоніі за «падрыхтоўку дыверсіі пад Стоўбцамі» і «сувязь з украінскімі спецслужбамі». Гаворка пра Паўла Вабішчэвіча і Андрэя Зіненку, якія нібыта спрабавалі падарваць чыгунку пад Стоўбцамі, паведамляе «Вясна».

6 лютага ім агучылі прысуд паводле артыкулаў «Падрыхтоўка на акт тэрарызму» (ч.1 арт. 13, ч. 3 арт. 289 КК) і «Здрада дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК).

Справу ў закрытым рэжыме з 12 снежня разглядаў Сяргей Епіхаў.

Марыя Калеснікава разам з бацькам. 12 лістапада 2024 года. Фота: SPRAVA || Роман Протасевич / Telegram
Палітзняволеную Марыю Калеснікаву вярнулі з ізаляцыі ў атрад да іншых жанчын у калоніі навіны

Сілавікі паведамілі пра першага затрыманага пасля ўзлому боту «Беларускага Гаюна». Паводле «Digital Intelligence Team», быў затрыманы 42-гадовы Максім Нікіценка. Апошнія гады ён працаваў на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе. У Максіма ёсць жонка і двое дзяцей.

У Рагачове былую палітзняволеную Юлію Касцючэнку двойчы асудзілі за «распаўсюд экстрэмізму», піша «Вясна». 5 лютага ў судзе Рагачоўскага раёну суддзя Ірына Зыль разглядала адміністратыўную справу паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП («Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»).


22 студзеня Юлію ўжо судзілі паводле таго ж артыкулу.


На пачатку 2023 года Юліі прызначылі 1 год калоніі за «абразу Лукашэнкі» – паводле следства, жанчына на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы размяшчала допісы і відэазапісы, якія «ўтрымлівалі абразу на адрас Лукашэнкі». Жанчынца цалкам адбыла свой тэрмін.

У Віцебску за «распаўсюд экстрэмізму» зноў судзілі студэнта – трэцякурсніка мясцовага МІПСА Андрэя Салодкіна. Хлопец вучыцца на аддзяленні «Лагістыка».

Ягоную справу разбірае суддзя Ганна Кот. Хлопца вінавацяць у «Распаўсюдзе экстрэмісцкай інфармацыі» (ч. 2 арт. 19.11 КаАП) і ў «Прапагандзе нацысцкай сімволікі» (ч. 1 арт. 19.10 КаАП).


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10