навіны

Палітзняволеную Марыю Калеснікаву вярнулі з ізаляцыі ў атрад да іншых жанчын у калоніі

Марыя Калеснікава разам з бацькам
Марыя Калеснікава разам з бацькам. 12 лістапада 2024 года. Фота: SPRAVA || Роман Протасевич / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Марыю Калеснікаву ў калоніі вярнулі ў атрад да іншых жанчын. Пра гэта паведаміла ў Х ейная сястра Таццяна Хоміч.

«Мы даведаліся, што Марыя не ізаляваная ў калоніі і была вернутая ў атрад да іншых жанчын. Мы спадзяемся, што сувязь з Марыяй адновіцца. І хутка... мы дадамо наступны пункт у храналогію падзей за 4,5 года: Марыя вольная», – напісала Таццяна Хоміч.

Марыя Калеснікава разам з бацькам. 12 лістапада 2024 года. Фота: SPRAVA || Роман Протасевич / Telegram

Для спаткання з Калеснікавай ейны бацька мусіў напісаць зварот на імя Лукашэнкі. Гэта незаконна

навіны

Марыю трымалі ў ізаляцыі ў памяшканні камернага тыпу ў жаночай калоніі № 4 у Гомлі.

Апошнія звесткі пра Калеснікаву з’явіліся 12 лістапада 2024 года, калі яна сустрэлася ў калоніі з бацькам. Каб гэта адбылося, улады адправілі са сваяком Марыі Рамана Пратасевіча, якога ўлады Беларусі цяпер паказваюць як «праваабаронцу».

Да гэтага яна доўгі час была ўвогуле без сувязі з вонкавым светам, а сваякі не размаўлялі з палітзняволенай 18 месяцаў.

Марыя сустрэлася з бацькам на тэрыторыі шпіталю калоніі. Невядома, ці сустрэчу проста арганізавалі там, ці Марыя праходзіла лячэнне.

Раней палітзняволеная была шпіталізаваная праз перытаніт, які ўзнік ад прабадзення язвы.

Марыя несправядліва ўтрымліваецца ў няволі з 7 верасня 2020 года.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10