МАЗ і МТЗ пасварыліся праз Лукашэнку. У ягонай сям’і папаўненне

МАЗ і МТЗ пасварыліся праз Лукашэнку, Хойнікі выпусцілі сыр «Бацька», Анджыліша і Кабякоў наведалі найлепшае месца на Зямлі, Коля жэніцца, Лукашолкі апавядаюць пра «ператрахванне» ўраду, Віталька піша падручнік беларускай мовы. Гумар ад «Хай Так TV».


Глядзіце ў новым выданні праграмы «Хай Так TV»:

  • «Камісія для вяртання» тэлефануе незалежным журналістам
  • ЦВК агучыла вынікі выбараў. Хойнікі выпусцілі сыр «Бацька», які захапіў Менск
  • Лукашэнка атрымаў гарачы тур на МАЗ, які выпусціў мазь ад усяго
  • МАЗ і МТЗ пасварыліся праз Лукашэнку. Як гэта было?
  • Блогеры Кабякоў і Анджыліша наведалі найлепшае месца на Зямлі
  • «Алкагольная» пенсія ў Польшчы. Пятая хваля міграцыі
  • Маці другакласніка скардзіцца на сшытак беларускай мовы за памылкі
  • Пародыя «Віталька адказвае за падручнік беларускай мовы»
  • Лукашэнка спрабуе не адставаць ад Трампа. Чаму не адпусціў урад Галоўчанкі?
  • Лукашолкі пра «ператрахванне» ўраду і тое, як прадынамілі Балабу
  • Беларусы штурхаюць тралейбус у Менску

Вядоўцы «Хай Так TV» –

Міхаіл Зуй і Дзмітрый Есяневіч.

Глядзіце праграму «Хай так TV» на тэлеканале «Белсат» у пятніцы а 16:35 і на YouTube-канале «Белсат Life».