Расея праводзіць ціхі захоп Беларусі, каб стварыць з нашай тэрыторыі пагрозу для NATO. Гэта вынікае са справаздачы ўплывовага амерыканскага інстытуту. Калі ў Маскве плануюць скончыць паўзучую агрэсію супраць Беларусі і, галоўнае, як мы можам ёй супрацьстаяць?
Калі ў Маскве плануюць скончыць паўзучую агрэсію супраць Беларусі? Як мы можам яе паўстрымаць? Чаму Лукашэнка не выгадаваў пераемніка? Пра гэта ў праграме «Прасвет» з Сяргеем Пелясою.
Госці праграмы: Вадзім Кабанчук, прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінету ў справе абароны і нацыянальнай бяспекі, і Каміль Клысіньскі, аналітык варшаўскага Цэнтру ўсходніх даследаванняў.
Рэжым спрабуе пераканаць грамадства, што Лукашэнка мае ашаламляльнае падтрыманне і за яго прагаласавалі мільёны.
Тым часам рэпрэсіўны клімат у Беларусі не ідзе на пацяпленне, а адносіны з Захадам не паляпшаюцца, хоць гэта патрэбна рэжыму з пункту гледжання эканамічных перспектываў. З рэжымам адбываюцца дзіўныя і нелагічныя рэчы. Звязана гэта можа быць з тым, што сапраўдны рубікон для Лукашэнкі – наперадзе. Сюжэт Яўгена Валошына.
Дыпламатычная перапалка паміж Менскам і Варшавай працягваецца.
Лукашэнкаўскае МЗС ізноў просіць польскіх калег не ткнуць носу, куды не трэба, але і ад дыялогу не адмаўляецца. А яшчэ адміністрацыя дыктатара хваліцца колькасцю віншаванняў на адрас самаабвешчанага прэзідэнта ды вялізнаю колькасцю прапановаў замежных візітаў. Дзе праўда, а дзе бравада лукашэнкаўскіх чыноўнікаў, разбіраўся Віталь Бабін.
Польшча правяла ў Гданьску Форум Касцюшкі.
Мэта – паказаць усім, што палякі моцна падтрымліваюць беларусаў. Вялікую міжнародную канферэнцыю арганізавала Міністэрства замежных справаў Польшчы. Дэлегацыі ўзначалілі Святлана Ціханоўская і кіраўнік польскай дыпламатыі Радослаў Сікорскі. Міністр здзівіў усіх лекцыяй пра беларускую гісторыю. Падрабязней у сюжэце Насты Ільіной.
Расея не можа кампенсаваць стратаў жывой сілы ў вайне супраць Украіны.
Улады ў Маскве ідуць на ўсё новыя хітрыкі, каб абысціся без другой хвалі мабілізацыі. Бо, натуральна, баяцца як рэакцыі насельніцтва, гэтак і папросту агучыць непапулярнае рашэнне. Пры гэтым казаць, што Пуцін не ў курсе гэткай гульні, нельга. Якімі будуць наступныя крокі Крамля і да якіх вынікаў гэта прывядзе? Разбіраемся ў наступным сюжэце.
Рубрыка Змітра Міцкевіча «Лінія фронту».
Беларускі след у Афрыцы. Першыя французскія знішчальнікі «Mirage 2000», якія Парыж абяцаў даць Кіеву ў рамках ваеннай дапамогі, прыбылі ва Украіну. Украінскія войскі тым часам пачалі наступ у Курскай вобласці Расеі з мэтаю вярнуць пад кантроль трасу між Сумамі і Суджай, па якой дастаўляюць неабходныя для ўкраінскіх вайскоўцаў прыпасы. Генштаб ЗСУ паведамляе, што за час аперацыі ў Курскай вобласці ўкраінцы змаглі захапіць больш за 900 ваеннапалонных.