навіны

Беларускія айцішнікі зноў сталіся падатковымі лідарамі ў Літве

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Акцыя салідарнасці з Беларуссю ў чацвёртую гадавіну прэзідэнцкіх выбараў прайшла ў Вільні, Літва. 9 жніўня 2024 года
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Акцыя салідарнасці з Беларуссю ў чацвёртую гадавіну прэзідэнцкіх выбараў прайшла ў Вільні, Літва. 9 жніўня 2024 года. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Як і ў мінулыя гады, самыя вялікія падаткі ў літоўскім ІТ за 2024 год заплацілі беларусы.

Хоць сёлета «EPAM Systems» ды «Wargaming» і заплацілі ў бюджэт Літвы на 4,4 млн еўраў меней падаткаў, чымся летась, гэта па-ранейшаму самыя вялікія падаткі ў літоўскім ІТ за 2024 год, паведамляе @devby.


Адна з магчымых прычынаў скарачэння падатковых паступленняў у бюджэт Літвы – адток беларускіх ІТ-спецыялістаў у іншыя краіны.


«EPAM Systems» за 2024 год пералічыла ў літоўскі бюджэт 17,8 млн еўраў падаткаў. Адлічэнні скараціліся на 14 % (на 2,8 млн еўраў).


Літоўская дачка «Wargaming» летась прынесла бюджэту Літвы 13,3 млн еўраў. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года падатковыя адлічэнні скараціліся больш чым на 10 % (на 1,6 млн еўраў).


Нагадаем, адразу пасля пратэстаў 2020 года Літва актыўна прымала беларусаў, якія ўцякалі ад рэпрэсіяў на радзіме. Аднак цяпер колькасць грамадзянаў Беларусі з дазволам на жыхарства ў Літве змяншаецца, як вынікае са звестак літоўскага Дэпартаменту міграцыі.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10