навіны

Сёння ў Кіеве пахавалі загінулую беларускую добраахвотніцу Марыю Зайцаву

Фотаздымак Марыі Зайцавай на пахаванні.
Фотаздымак Марыі Зайцавай на пахаванні. Фота: радыё «Свабода»
podpis źródła zdjęcia

Добраахвотніцу Марыю Зайцаву пахавалі на кіеўскіх могілках побач з іншымі загінулымі на вайне беларусамі.

Офіс Святланы Ціханоўскай дапамог выканаць пісьмовую волю Марыі наконт формы пахавання, распавяла Крысціна Шыянок.


«За дзве гадзіны да развітання з Марыяй Зайцавай яны па маёй просьбе звярнуліся ў адміністрацыю гораду Кіева. Таму пасля развітання за некалькі мінут да пачатку замоўленай вайсковай часткай крэмацыі апошняя была скасаваная. Беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава, першая беларуска, якая загінула, абараняючы незалежнасць Украіны і будучую свабоду Беларусі, будзе пахаваная не толькі там, дзе яна хацела, але і ТАК, як яна хацела», – напісала Шыянок.


Нагадаем, пра Марыю Зайцаву беларусы даведаліся яшчэ ў 2020-м падчас пратэстаў супраць фальсіфікацыі вынікаў галасавання на прэзідэнцкіх выбарах. Марыя атрымала раненне святлошумавой гранатай. У Беларусі ёй зрабілі некалькі аперацыяў, а пасля перавезлі ў Чэхію. Адтуль яна прыехала ваяваць ва Украіну.


Беларуска загінула 17 студзеня на Данбасе. Яна ваявала ў складзе Другой інтэрнацыянальнай брыгады. Дзяўчына запісалася добраахвотніцаю пасля поўнамаштабнага ўварвання расейскіх агрэсараў ва Украіну і пачынала на перадавой як медык. Але потым папрасіла камандзіра адправіць яе на курсы снайпераў. Камандаванне легіёну адзначае, што Марыя была смелаю і дзейснаю снайперкай.


Асабістыя рэчы Марыі Зайцавай перадалі ў музей «Вольная Беларусь з Украінай у сэрцы» ў Львове.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10