навіны

Летась у Польшчы злавілі больш за 900 беларусаў, якія працавалі ў краіне нелегальна

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Tiger Lily / Pexels.com
podpis źródła zdjęcia

За мінулы год колькасць нелегальных працаўнікоў з Беларусі ў Польшчы павялічылася на 7%.

За 2024 год памежная служба Польшчы выявіла 10 689 замежнікаў, якія нелегальна працавалі ці займаліся гаспадарчай дзейнасцю ў краіне.


Як заўважыла выданне MOST, сярод выяўленых замежнікаў былі 902 беларусы. І гэта на 7% болей, чым годам раней, у 2023-м. Тады памежнікі выявілі 864 беларусаў, якія працавалі ў Польшчы нелегальна.


Паведамляецца, што часцей за ўсё на нелегальнай працы ловяць грамадзянаў Украіны (4576 выпадкаў), Грузіі (1122) ды Калумбіі (1082). Прычым колькасць украінцаў у ценявой сферы занятасці за апошні год паменшала на 26%, а вось колькасць калумбійцаў, злоўленых на тым жа, вырасла ў 5,3 разы.


Нагадаем, 5 лютага стала вядома, што грамадзянка Беларусі Дар’я Астапенка 1987 года нараджэння трапіла ў польскі вышук праз абвінавачанне ў шпіянажы. Гэта тая самая Дар’я А., якую асудзілі, але адпусцілі на час да апеляцыі. Вышукам займаецца Крымінальны аддзел паліцыі Варшава-VII.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10