Паліну Шарэнда-Панасюк сустракаюць на вакзале ў Вільні: першае інтэрв'ю

Прапануем вашай увазе галоўныя навіны сённяшняга дня па версіі "Белсату":


  • Лукашэнка памілаваў 5 палітвязняў.
  • Паліна Шарэнда-Панасюк – з сям’ёй у Вільні! Відэа з сустрэчы на вакзале.
  • Зяленскі: Расея можа сёлета ўцягнуць Беларусь у вайну. У Маскве ратыфікуюць дамову, якая дазваляе адпраўляць беларускіх вайскоўцаў на “абарону Расеі”.
  • 50 зваротаў у BySol за адзін дзень. Рэха ўзлому чат-бота “Беларускага гаюна”
  • Сяргей Ціханоўскі 700 дзён у інкамунікада, Мікалай Статкевіч, Максім Знак і іншыя таксама ў ізаляцыі.
  • Васкрасенскі: рэжым вядзе перамовы, каб вярнуць амбасадара ЗША ўзамен за вызваленне амерыканцаў.
  • Лукашэнка хоча пашырыць паўнамоцтвы кіраўнікоў выканкамаў. Яны будуць узгадняць кіраўнікоў прыватных кампаній.
  • ЗША прапануе, каб Штаты ўзялі кантроль над Газай, а палестынцы былі пераселеныя з сектару, арабскія краіны супраць.


У Белсат Online: ЗСУ паўгода кантралююць частку Курскай вобласці.Пагадненне паміж РФ і Беларуссю: падрабязнасці. Грамадства стамілася ад рэпрэсіяў. Што далей? Зубры ў Беларусі: гонар краіны – ці праблема для гаспадаркі?