навіны

«Кіберпартызаны» заклікалі адміністратараў беларускіх тэлеграм-каналаў рабіць ананімных ботаў

сацсеткі
Здымак мае ілюстратыўны характар. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

«Кіберпартызаны» прапануюць адміністратарам беларускіх тэлеграм-каналаў сваю дапамогу ў стварэнні ананімных ботаў, каб пазбегнуць пагроз для тых, хто піша ў гэтыя боты.

На фоне ўцечкі звестак з тэлеграм-бота «Беларускага Гаюна», «Кіберпартызаны» заклікаюць ствараць ананімных ботаў для бяспекі беларусаў.

,,

«Для прыкладу ў асноўным боце Кіберпартызан @cpartisans_bot адміністратары не бачаць ID, @Нікі і назвы акаўнтаў тых, хто туды піша. Гэта значыць, усе якія пішуць ананімныя для адміністратараў бота. А перапіскі з ботам у карыстальніка сціраюцца праз некалькі хвілін. Акрамя таго, паведамленні ад бота заўсёды можна спыніць камандай “/ stop”.


Калі патрэбна дапамога, каб зрабіць бот ананімным і максімальна бяспечным для падпісчыкаў, пішыце нам», – пішуць «Кіберпартызаны».


Пра ўзлом чат-бот праекту па маніторынгу вайсковай актыўнасці ў Беларусі «Беларускі Гаюн» стала вядома 4 лютага. Пра гэта паведаміў кіраўнік праекту Антон Матолька.


З бота былі выгружаныя архівы паведамленняў. Праз гэта людзі, якія пісалі «Беларускаму Гаюну», апынуліся ў небяспецы, бо з дапамогай скрадзеных звестак іх можна ідэнтыфікаваць.


«Калі вы дасылалі інфармацыю, якая можа вас ідэнтыфікаваць, або пісалі з акаўнтаў, якія могуць вас ідэнтыфікаваць, вы пад пагрозай. Таксама настойліва рэкамендую ўсім, хто карыстаецца акаўнтам у тэлеграме працяглы перыяд, выдаліць яго і стварыць новы, і рэкамендуецца так рабіць хоць бы раз у год», – напісаў Матолька.


Бот быў створаны пасля поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну 28 лютага 2022 года. У пачатку красавіка 2022 года Антон Матолька паведамляў «Украінскай праўдзе», што на той момант у бот напісалі 10 тысяч чалавек.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10