навіны

Расейскі брэнд выцесніў «Geely» з першага месца паводле продажу новых легкавікоў у Беларусі

аўтамабіль
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com
podpis źródła zdjęcia

Расейскі брэнд «LADA» заняў першае месца паводле продажу новых легкавых аўтамабіляў у Беларусі ў студзені 2025 года. Пра гэта гаворыцца ў штомесячным аглядзе аўтарынку Аўтамабільнай асацыяцыі БАА. Яшчэ месяц таму БАА паведамляла, што марка «Geely» ад «BelGee» традыцыйна была лідарам продажу.

Усяго ў студзені прадалі 4299 новых легкавікоў.

«На беларускім рынку новы лідар – першае месца па выніках месяца ўпэўнена заняў брэнд "LADA" з продажам 1706 аўтамабіляў і доляй рынку 39,7 %», – адзначае дырэктар ТАА «Лазанж», намеснік старшыні праўлення БАА Андрэй Ткачоў.

Апрача таго, у студзені прадалі рэкордную долю «зялёных аўтаў», то бок тых, якія робяць меншае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе. Іх прадалі 586 або 14,2 % ад агульнай колькасці прададзеных аўтаў.

«У студзені 2025 года адбыўся больш чым двухразовы рост продажу ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. На дынаміку рынку зрабіла станоўчы ўплыў як з'яўленне новых мадэляў, так і тое, што для шмат якіх брэндаў і мадэляў цэнаўтварэнне ў Беларусі ёсць адным з самых даступных адносна іншых краінаў ЕАЭС», – піша Ткачоў.


У 2025 годзе ён чакае трансфармацыі рынку, якая прасочвалася ў 2024 годзе і зрабілася відавочнаю па выніках студзеня.


«Усё больш і больш беларускіх спажыўцоў будзе схіляць свой выбар на карысць гібрыдаў і электрамабіляў.


З улікам захавання цяперашняга падтрымання развіцця электратранспарту ў нашай краіне з боку дзяржавы можна прагназаваць да канца года істотны рост электрапарку ў Беларусі. У лютым мы зможам ацаніць трэнды развіцця аўтамабільнага рынку з большай дакладнасцю», – сказаў на заканчэнне Андрэй Ткачоў.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10