Пракуратура Гомельскай вобласці накіравала ў суд справу паводле абвінавачання дырэктаркі аграрнага прадпрыемства ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў. Абвінавачаная біла галоўную бухгалтарку і 12 гадоў давала падначаленым незаконныя ўказанні, сцвярджае Генеральная пракуратура.
Дырэктарка дзеяла з «карыслівай і іншай зацікаўленасці», распавядае начальнік упраўлення Генеральнай пракуратуры Дзмітрый Брылёў.
«Што ў тым ліку было спалучанага з гвалтам. Паводле матэрыялаў справы, абвінавачаная, жадаючы схаваць падзеж больш за 380 галоваў быдла, давала цягам 12 гадоў сваім падначаленым незаконныя ўказанні.
З мэтай выканання такіх даручэнняў работнікі сістэматычна ўносілі звесткі пра колькасць загінулага быдла, – кажа Брылёў. – Гэтыя дзеянні кіраўніка пацягнулі здзяйсненне шэрагам работнікаў службовага падлогу паводле часткі 1 артыкулу 427 Крымінальнага кодэксу».
Паведамляецца, што дырэктарка «з надуманых падставаў» біла галоўную бухгалтарку прадпрыемства. У студзені і лютым 2024 года абвінавачаная «нанесла жанчыне не менш за 4 удары рукамі ў розныя часткі цела».
Дырэктарку абвінавацілі паводле ч. 2 і ч. 3 арт. 426 Крымінальнага кодэксу («Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў, учыненае з карыслівай або іншай асабістай зацікаўленасці, звязанае з гвалтам, мучэннем пацярпелага»).
Арсен Рудэнка belsat.eu