навіны

Мірны план Трампа можа быць абнародаваны на наступным тыдні

Вайсковец 72-й украінскай брыгады паветранай абароны паказвае скіраванне на расейскі выведны беспілотнік 23 лютага 2024 года, Украіна. Фота: Chris McGrath/Getty Images
Вайсковец 72-й украінскай брыгады паветранай абароны паказвае скіраванне на расейскі выведны беспілотнік 23 лютага 2024 года, Украіна. Фота: Chris McGrath/Getty Images

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Доналда Трампа можа прэзентаваць план для спынення вайны Расеі супраць Украіны на наступным тыдні на Мюнхенскай канфэрэнцыі аб бяспецы ў Нямеччыне. Пра гэта паведамляе «Bloomberg» са спасылкаю на крыніцы, знаёмыя з пытаннем.

Чакаецца, што план прэзентуе спецыяльны прадстаўнік Доналда Трампа ў справах Украіны і Расеі Кіт Келаг, паведамілі суразмоўцы інфармацыйнага агенцтва на ўмовах ананімнасці.

Келаг пацвердзіў, што ягоны выступ на канферэнцыі адбудзецца.

«Рады паведаміць пра свой удзел на Мюнхенскай канферэнцыі аб бяспецы – 2025 у якасці адмысловага спавяшчальніка прэзідэнта ЗША Доналда Трампа ў справах Расеі і Украіны. Я моцна чакаю магчымасці расказаць пра мэту Доналда Трампа пакласці канец кровапралітнай і дарагой вайне ва Украіне. Я сустрэнуся з хаўруснікамі Амерыкі, якія гатовыя працаваць з намі», – напісаў у X Келаг.

План можа прадугледжваць замарожванне канфлікту па лініі судакранання. Украіна можа атрымаць гарантыі бяспекі. Што будзе з часткаю Курскай вобласці Расеі, якую заняла Украіна, пакуль няясна.

Неўзабаве пасля таго, як Трамп заняў пасаду прэзідэнта, ён прыгразіў Расеі: калі яна не пойдзе на перамовы ў вайне, то будуць уведзеныя санкцыі на ўсе яе тавары.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10