навіны

У Жлобіне за сарваны сцяг пакаралі хлопца, які год таму ўратаваў на возеры пенсіянера

Канстанцін Ціхаміраў, справа ён на ўрачыстай цырымоніі ў каледжы, у якім хлопца пазней судзілі.
Канстанцін Ціхаміраў, справа ён на ўрачыстай цырымоніі ў каледжы, у якім хлопца пазней судзілі. Калаж з фота: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Канстанціна Ціхамірава пакаралі годам «хатняй хіміі» нібыта за глумленне з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК). Суд адбыўся наўпрост у каледжы, дзе раней хлопца ўрачыста ўзнагароджвалі лістамі падзякі, паведамляе «Вясна».

Суд адбыўся ў жлобінскім Металургічным каледжы, дзе вучыўся Канстанцін.

Партрэт Арцёма Баярскага ў выпускным альбоме. Фота: Белсат
Прапаганда раскрыла імёны пяцярых памілаваных палітвязняў. Сярод іх – студэнт Арцём Баярскі навіны

«Год таму, на сцэне актавай залы Металургічнага каледжу, хлопца разам з трыма іншымі навучэнцамі ўрачыста віншавалі і ўзнагароджвалі лістамі падзякі: юнакі ўратавалі пенсіянера з вады.


Пра гераічны ўчынак падлеткаў тады нават напісала прапагандысцкая «СБ. Беларусь сегодня». Хлопцы запаўзлі на лёд і з дапамогаю знойдзеных побач друкоў выцягнулі з вадаёма пенсіянера, уратаваўшы яму жыццё», – піша «Вясна».


На выязным пасяджэнні суда Жлобінскага раёну Канстанціна Ціхамірава судзіла Святлана Андрэева, якая прызначыла яму адзін год абмежавання волі без скіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10