Палітычны вязень Сяргей Ціханоўскі ўжо 700 дзён утрымліваецца ў рэжыме інкамунікада. Святлана Ціханоўская адзначыла, што нават адзін дзень без сувязі – гэта ўжо нагода для трывогі, і ў такой трывозе яна і дзеці жывуць некалькі гадоў.