Галоўныя падзеі паводле рэдакцыі інфармацыйных праграм "Белсату" сёння такія:
- Пуцін унёс у Дзяржаўную думу законапраект аб ратыфікацыі дамовы аб гарантыях бяспекі для Беларусі.
- Чат-бот «Беларускага Гаюна» узламалі. Матолькка прызнаў памылку. Хто пад пагрозай? Што цяпер рабіць людзям, якія дзяліліся інфармацыяй?
- Расея і Украіна правялі абмен палоннымі праз Беларусь.
- Балабу знялі з пасады кіраўніка Менскага АМАПу.
- МАРГ «настойліва рэкамендаваў» прыбраць лацінку з рэкламаў і вывесак крамаў. Патлумачылі інтарэсамі нацыянальнай культурнай прасторы. Ці стане беларускай мовы больш?
- На рынку працы ў Беларусі зноў адток кадраў — расследаванне «Белполу». Улады спрабуюць вырашыць праблему праз зніжэнне коштаў на арэнднае жытло для найбольш запатрабаваных спецыялістаў.
- Апублікавалі афіцыяльную папярэднюю справаздачу расследавання аб крушэнні пасажырскага самалёту ў Актау. Ёсць адрозненні ад папярэдняй версіі, у якой няма інфармацыі пра вонкавы выбух. Расея спрабуе давесці, што ўсё неадназначна.
- Пракуратура ў Польшчы спыніла расследаванне ў справе збіцця стваральніка праграмы Каліноўскага. Няма складу злачынства.
- Мігранты штурмуюць мяжу Беларусі з Літвой.
У рубрыцы "Белсат анлайн":
- Ці заменіць Лукашенка Галоўчанку?
- Аблавы на мігрантаў у ЗША. Беларусы распавядаюць пра загадкавую хваробу - каўтун.
- Чаго чакаць пасля замарозкі амерыканскай дапамогі для грамадзянскай супольнасці?