навіны

«Black Sabbath» анансавалі апошні канцэрт. Абяцаюць арыгінальны склад, на разагрэве – «Metallica» і «Slayer»

Гурт «Black Sabbath» за часам выдання першага альбому
Гурт «Black Sabbath» за часам выдання першага альбому. Злева направа: Гізэр Батлер, Тоўні Аёўмі, Біл Ўорд, Озі Осбарн. 1970 год. Фота: Billboard. Скан: Enterpassworddude / Wikimedia
podpis źródła zdjęcia

Канцэрт арыгінальнага складу «бацькоў гэві-мэталу» мае адбыцца 5 ліпеня ў брытанскім Бэрмінгэме.

Спявачка Ніка Юрчук, якая выступае пад псеўданімам Niczos. Варшава, Польшча. 27 чэрвеня 2024 года. Фота: Белсат

На «Еўрабачанні» спяюць па-падляску? У фінал польскага адбору выйшлі Sw@da x Niczos

навіны

Гурт «Black Sabbath» паабяцаў даць «самы апошні» канцэрт 5 ліпеня 2025 года на стадыёне «Villa Park» у іхным родным Бэрмінгэме, што ў Злучаным Каралеўстве. Перадпродаж квіткоў стартуе 13 лютага.


На шоу пад назваю «Back to the Beginning» анансавалі выступы яшчэ мноства зорак року і мэталу: гуртоў «Metallica», «Slayer», «Pantera», «Gojira», «Alice In Chains», «Halestorm», «Lamb Of God», «Anthrax» і «Mastodon», музыкаў з гуртоў «Guns N’ Roses», «Korn», «Disturbed», «Limp Bizkit» і іншых. Брытанскае выданне «The Guardian» пытае: гэта найвялікшы мэтал-канцэрт усяго часу?


«Black Sabbath» ужо давалі развітальны тур у 2016–2017 гадах, але тады выступалі без Біла Ўорда, бубнача з першага складу. Цяпер жа абяцаюць арыгінальны склад: Ўорд, Гізэр Батлер, Тоўні Аёўмі і Озі Осбарн.


Жонка 76-гадовага Осбарна расказала BBC, што ейны муж, які перажыў траўмы хрыбетніцы і змагаецца з хваробаю Паркінсана, «поўны рашучасці» даць апошняе шоу.

Belsat

Уда Дыркшнайдэр: «Мы не можам граць у Расеі. Ва Украіне таксама...»

навіны

«Black Sabbath» – заснаваны ў 1968 годзе брытанскі гурт, які ўважаецца адным з закладальнікаў жанру гэві-мэтал і адным з самых уплывовых у цяжкай музыцы. Гурт праславіўся нізкім гітарным гукам (паводле Аёўмі, ён наладжваў гітару ніжэй праз траўму пальцаў, каб лягчэй гралася), песнямі на тэму жахаў і акультнай стылістыкаю, выдаў 19 студыйных альбомаў, што разышліся накладам у больш як 70 млн копіяў. «Black Sabbath» унесены ў «Залю славы рок-н-ролу» за тое, што «прынеслі ў свет цяжкі мэтал».


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10