Аляксандр Кныровіч прапанаваў просты шлях пераходу на беларускую мову

Пакуль эканаміст Аляксандр Кныровіч гатаваў дранікі, вядоўца Віктар Шукеловіч выцягнуў з яго некаторыя таямніцы. Выйшла цікава, весела і смачна.


Аляксандр Кныровіч – эканаміст, аўтар праграмы «Атмасфера» і сябра Каардынацыйнай рады ад блоку Пракоп’ева Ягорава.

Некалькі гадоў таму немагчыма было ўявіць расейскамоўнага Аляксандра Кныровіча госцем праграмы пра беларускую мову. Ён раней не выступаў па-беларуску. Але слухачы бясконцымі пытаннямі «Ну, чаму на расейскай мове?» матывавалі эканаміста загаварыць па-беларуску.

Ці цяжка даросламу беларусу перайсці на родную мову? Так здаецца, але гэта аблуда, у якую ўводзіць страх памыліцца, і няма чаго яго слухаць.

,,

«Я ўпэўнены, што ўва ўсіх беларусаў, якія жылі ў Беларусі, якія чулі беларускую мову, якія хадзілі ў школу і не былі такімі дрэннымі вучнямі, як я на беларускай, – ува ўсіх нешта ляжыць у галаве. І трэба толькі не хвалявацца і не баяцца падняць гэты пласт. Бо ён там 100 % ёсць», – мяркуе Аляксандр Кныровіч.


Наш госць раіць глядзець фільмы, чытаць кнігі і не баяцца. Ці значыць гэта, што адразу ўдасца гаварыць па-беларуску без памылак? Вядома ж, не. Але тут дапаможа невялікая хітрасць ад Віктара Шукеловіча.

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце штонядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.