навіны

На дырэктара праграмы Каліноўскага не нападалі – акруговая пракуратура Варшавы

Ян Маліцкі
Ян Маліцкі ў інтэрв’ю праекту «Вось Так». 29 чэрвеня 2024 года. Скрыншот: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Летась у снежні паведамлялі пра замах на жыццё кіраўніка Цэнтру і дырэктара стыпендыяльнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага Яна Маліцкага. Пракуратура спыніла расследаванне: пракурор лічыць, што пацярпелы спатыкнуўся, упаў, ад удару страціў памяць.

Акруговая пракуратура Варшавы паведаміла, што яшчэ 31 студзеня пракуратура раёну Варшавы СьрудмЕсьце-Паўночнае (Warszawa Śródmieście – Północ) спыніла справу аб меркаваным нападзе на прафесара Яна Маліцкага 19 снежня 2024 года.


Пракуратура «не выявіла факту злачынства». У час разбору пяць разоў апыталі пацярпелага, агледзелі яго і атрымалі судова-медычнае заключэнне, дапыталі 11 сведак, агледзелі месца меркаванага нападу, праглядзелі запісы камераў назірання і прагледзелі тэлефон пацярпелага. Было выяўлена: няма падставаў меркаваць, што Маліцкі атрымаў траўмы праз дзеянне ці бяздзеянне іншай асобы.


На думку пракурора, Маліцкі мог атрымаць траўмы выключна праз няшчасны выпадак: спатыкнуўся на няроўным ходніку ці на сходах у парку, праз што мог страціць памяць.


Пастанова пракуратуры яшчэ не ёсць канчатковым вердыктам, яго можна абскардзіць у раённым судзе.


Блізкія Маліцкага расказвалі, што прафесар быў на сустрэчы ў варшаўскім раёне Павісьле (Powiśle), пасля чаго вяртаўся ва ўніверсітэцкую сядзібу праз Казіміраўскі парк. Там да яго падышлі нападнікі, апранутыя ў форму, падобную да гарадской варты, спыталі ў Маліцкага, як яго зваць. Калі Маліцкі назваў сваё імя, то атрымаў удар у галаву і страціў прытомнасць.


Пра тое, што такога нападу не было, яшчэ да заявы пракуратуры паведамляў польскі канал «TVN24»: на запісах з камераў назірання было відаць, што на Маліцкага наўрад ці мог хтосьці напасці, хоць само здарэнне не трапіла на камеры.


belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10