Беларусы мусяць падрыхтавацца да эканамічнага крызісу ў 2025 годзе. Пра гэта папярэджвае Лукашэнка. Аднак ці чакае Беларусь стагфляцыя і наколькі вырастуць кошты? Спрачаюцца Вольга Лойка і Анастасія Лузгіна. Новы «Двубой» з Віталём Цыганковым.
«Гэты год будзе выключна цікавым. У Расеі ўсё часцей гучыць страшнае слова "стагфляцыя". Гэта значыць ёсць пагроза таго, што і росту эканомікі не будзе, і інфляцыя будзе заставацца высокай. І Беларусь рызыкуе пайсці за хаўруснікам туды, куды ходзяць за такімі хаўруснікамі», – робіць свой прагноз на 2025 год Вольга Лойка, рэдактарка парталу «План Б».
Аднак старэйшая навуковая працаўніца даследчага цэнтру BEROC, эканамістка Анастасія Лузгіна кажа, што не ўсё так змрочна, хаця варта рыхтавацца да любых сцэнароў, бо сёння шмат вонкавых фактараў, якія могуць паўплываць на сітуацыю ў Беларусі. Што чакае эканоміку нашай краіны ў 2025 годзе – глядзіце ў новым выданні праграмы «Двубой» з Віталём Цыганковым.