навіны

За месяц у Беларусі зафіксавалі каля 500 выпадкаў палітычна матываванага пераследу

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: polskieradio.pl
podpis źródła zdjęcia

Праваабаронцы паведамляюць, што рэпрэсіі ў Беларусі не тое што не спыняюцца, а наадварот, разганяюцца яшчэ болей.

Праваабаронцы падрыхтавалі агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў студзені 2025 года. За месяц, паводле «Вясны», зафіксаваныя 506 выпадкаў палітычна матываваных рэпрэсіяў.


Як паведамляецца, цягам студзеня было вынесена не меней за 175 палітычна матываваных прысудаў і 295 палітычна матываваных пастановаў у адміністратыўных справах.


Разам з тым адзначаецца, што дзейныя ўлады Беларусі і цяпер рыхтуюць «магчымасці для новых шырокамаштабных, у тым ліку трансмежных гранічных рэпрэсіяў». Для гэтага нават плануецца ўнесці чарговыя змены ў Крымінальны кодэкс.


Тым часам сілавікі ўзмацнілі кантроль і правяранне тых, хто выязджае з Беларусі.


Пра гэта паведаміў сузаснавальнік і кіраўнік дабрачыннага фонду «BYSOL», праваабаронца Андрэй Стрыжак. Дагэтуль звычайнай практыкай было паглыбленае правяранне на мяжы тых, хто вяртаецца ў Беларусь.


«Будзьце пільныя і падрыхтаваныя – трымайце дэвайсы чыстымі, галовы халоднымі і памятайце, што тэхніка бяспекі жыцця пры дыктатуры гэта, у першую чаргу, ваша асабістая адказнасць», – піша Стрыжак.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10