навіны

«BYSOL» запускае гарачую лінію з прычыны ўзлому бота «Беларускага Гаюна»

Андрэй Стрыжак. Варшава, Польшча. 9 лютага 2024 года.
Андрэй Стрыжак. Варшава, Польшча. 9 лютага 2024 года. Фота: Міра Ляселішская / Белсат
podpis źródła zdjęcia

Тым, каму пагражае небяспека, прапаноўваюць звяртацца па дапамогу і кансультацыю ў «BYSOL».

«Калі сённяшні ўзлом чат-бота «Беларускага Гаюна» датычны вашай бяспекі, звяртайцеся па кансультацыю/эвакуацыю на гарачую лінію "BYSOL" – @help_bysol», – напісаў Андрэй Стрыжак.


Нагадаем, у выніку несанкцыянаванага ўваходу раніцай 5 лютага быў атрыманы доступ да чату з ботам маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», якая займаецца адсочваннем перамяшчэння расейскай вайсковай тэхнікі, паведамляе пра ўзлёты знішчальнікаў, ракетаў і беспілотнікаў.

Крыху пазней Антон Матолька ўдакладніў:


«Каб адразу адказаць на ўсе паведамленні:


  1. Уваход у чат з ботам адбыўся праз старую спасылку, створаную 2 сакавіка 2022 года.
  2. На жаль, у гэты момант у наладах чату не была ўключаная функцыя «схаваць паведамленні для новых карыстальнікаў». Калі б яна была ўключаная, ніякага доступу ў ГУБАЗіКу не было б.
  3. Чалавек, якога яны паказваюць на скрыншотах, не меў аніякіх доступаў са студзеня 2023 года».


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10