Шведская паліцыя заявіла, што каля 10 чалавек былі забітыя 4 лютага ў выніку страляніны ў школе «Campus Risbergska» ў горадзе Эрэбру ў цэнтральнай Швецыі. Сярод загінулых, як мяркуецца, ёсць і падазраваны.
Начальнік акруговай паліцыі Эрэбру Раберта Эйд Форэст паведаміў на прэс-канферэнцыі ўвечары, што ў выніку страляніны загінулі каля дзесяці асобаў. Паліцыя ўсё яшчэ працавала над ідэнтыфікацыяй ахвяраў, імёны іх не называліся, піша шведскае выданне «The Local».
«Campus Risbergska» забяспечвае адукацыю дарослых у межах шведскай праграмы «Komvux». Яна месціцца ў кампусе, што залучае некалькі адукацыйных установаў, у тым ліку школу для дзяцей. Дзяцей сярод пацярпелых няма, паведаміў муніцыпалітэт Эрэбру.
Паліцыю выклікалі ў школу «Campus Risbergska» неўзабаве пасля абеду. Жыхарам прапанавалі трымацца надалей ад раёну нападу або заставацца ўдома. Іншыя школы і рэстаран у раёне былі зачыненыя або эвакуяваныя. На месца прыбыла вялікая колькасць паліцыі, у тым ліку паліцэйскі верталёт.
На прэс-канферэнцыі а 15:30 паліцыя заяўляла, што ў будынку было задымленне, адзін з пацярпелых, меркавана, быў злачынцам. Паведамленні пра ягоны суд у паліцыі не пацвердзілі. Паводле непацверджаных звестак, каля 15 асобаў атрымалі раненні.
Работніца школы паведаміла медыям, што чула «каля дзесяці ўдараў».
Прэм'ер-міністр Швецыі Ульф Крыстэрсан ахарактарызаваў напад як «вельмі балючы дзень для Швецыі». Ён расследуецца як замах на забойства, падпал і выкарыстанне зброі пры абцяжарвальных абставінах.
Якуб Хруст belsat.eu