навіны

«Тра-та-та-та-та». Коміка Камісаранку ўключылі ў спіс тэрарыстаў

Вячаслаў Камісаранка. Фота: slavakomissarenko / Instagram
Вячаслаў Камісаранка. Фота: slavakomissarenko / Instagram
podpis źródła zdjęcia

Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі абнавіў спіс асобаў, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасці». У яго сярод іншых цяпер уключаны беларускі комік Вячаслаў Камісаранка.

Як пазначана ў дакуменце, коміка ўнеслі ў спіс «тэрарыстаў» пасля ўступлення ў сілу прысуду завочнага суда аб прызнанні яго вінаватым у распальванні варожасці (артыкул 130 КК).

Таксама ў спіс трапілі: Армэн Арзуманян, Дзмітрый Асіюк, Барыс Крыцкі, Валеры Мефадзіенка, Анастасія Жыльская. Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1234 чалавекі, з іх больш як 500 – беларусы.

Слава Камісаранка быў знаным комікам яшчэ дзясятак гадоў таму, задоўга да жартаў пра Аляксандра Лукашэнку. Але ў 2020 годзе атрымаў асабліва шырокую вядомасць з жартамі пра «Чык-чырыка, у якога фляга свісціць». Гэтак называць Лукашэнку прыдумаў не Камісаранка, але ў ягоным выкананні «Чык-чырык» разляцеўся. У 2021 годзе за гэтыя жарты комік атрымаў забарону на выступы ў Беларусі, у 2022-м расказаў пра пераслед з боку КДБ.

У жніўні 2024 года супраць Камісаранкі ў Беларусі распачалі спецыяльнае вядзенне. 30 снежня Менскі гарадскі суд у завочным працэсе агучыў вырак – 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Коміка судзілі паводле трох артыкулаў КК РБ: ч. 1 арт. 130 («Распальванне сацыяльнай варожасці»), ч. 2 арт. 367 («Паклёп на прэзідэнта»), ч. 1 арт. 368 («Публічная абраза прэзідэнта»). Пасля гэта яго ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў», а фота коміка, якія выступае з рэгулярнымі канцэртамі, з’явілася на стэндзе «Іх шукае міліцыя».

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10