навіны

Міжнародная федэрацыя хакею працягнула адхіленне Беларусі і Расеі яшчэ на год

Беларускія хакеісты. Фота: hockey.by
Беларускія хакеісты. Фота: hockey.by
podpis źródła zdjęcia

На паседжанні раніцай 4 лютага Рада Міжнароднай федэрацыі хакею (МФХ) пастанавіла, што рэінтэграцыя нацыянальных зборных і клубных камандаў Расеі і Беларусі ў чэмпіянаты сезону 2025–2026 гадоў пакуль небяспечная.

«У сувяз із тым, што цяперашнія ўмовы бяспекі не дазваляюць выканаць неабходныя патрабаванні для арганізацыі турніраў, якія гарантуюць бяспеку ўсіх, МФХ вымушаная захаваць цяперашні статус-кво да далейшага паведамлення», – заявілі ў арганізацыі.

Ці бяспечна вярнуць Расею і Беларусь на сезон чэмпіянату 2026/2027, вызначаць не пазней за травень 2026 года.

Старшыня Федэрацыі хакею Беларусі Аляксандр Багдановіч заявіў, што ў Менску «адкрытыя да канструктыўнага дыялогу з Міжнароднай федэрацыяй хакею». Ён адзначыў, што перад паседжаннем Рады МФХ беларускі бок пісьмова выклаў сваю пазіцыю «ўва ўсіх пытаннях, якія паступілі ад іх, прывялі шэраг бясспрэчных довадаў на карысць вяртання нашых каманд да ўдзелу ў праграме спаборніцтваў МФХ», але кіраўніцтва сусветнай арганізацыі гэтага не ўлічыла.

Такім чынам, Беларусь і Расея прапусцяць чэмпіянаты свету 2025 і 2026 гадоў. У міжнародных турнірах яны не ўдзельнічаюць з 2022 года пасля агрэсіі РФ, у тым ліку з беларускай тэрыторыі, супраць Украіны.

Між тым Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) прызнаў вынікі выбараў кіраўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі (НАК), якія прайшлі 15 студзеня і на якіх прэзідэнтам арганізацыі быў абраны Віктар Лукашэнка. МАК таксама даў НАК доступ да ўсіх праграмаў Алімпійскай салідарнасці.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10