Naviny

Медыі: Літоўская фірма адмовілася друкаваць пашпарты Новай Беларусі

Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка з пашпартам Новай Беларусі падчас форуму «Беларусы годныя лепшага». Варшава, Польшча. 26 студзеня 2025 года. Фота: Белсат
Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка з пашпартам Новай Беларусі падчас форуму «Беларусы годныя лепшага». Варшава, Польшча. 26 студзеня 2025 года. Фота: Белсат

Пасля крытыкі з боку літоўскіх палітыкаў і папярэджання ад праваахоўных органаў кампанія «Garsų pasaulis» спыняе выраб пашпартоў Новай Беларусі. Кампанія – вытворца пашпартоў ужо апавясціла МУС Літвы аб прыпыненні праекту.