навіны

У Еўрапарламенце віталі вызваленне Шарэнды-Панасюк, але згадалі і іншых палітвязняў

Паліна Шарэнда-Панасюк. Фота: Andrei Sharenda / Facebook
Паліна Шарэнда-Панасюк. Фота: Andrei Sharenda / Facebook
podpis źródła zdjęcia

Прадстаўнікі Еўрапейскага парламенту прынялі заяву адносна вызвалення ў Беларусі палітычнай зняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк. З супольнай заявай выступілі кіраўнік камітэту замежных справаў Дэйвід МакЭлістэр, сталы спавяшчальнік у справах Беларусі Гэльмут Брандштэтэр і старшыня дэлегацыі Еўрапарламенту для сувязяў з Беларуссю Малгажата Гасеўска.

Паліна Шарэнда-Панасюк. Фота: facebook.com/Andrei.Sharenda

Ўэб-рэдакцыя «Белсату» абрала чалавека 2024 года ў Беларусі. Гэта Паліна Шарэнда-Панасюк

навіны

«Мы з вялікай палёгкай успрынялі інфармацыю пра вызваленне вядомай беларускай апазіцыянеркі Паліны Шарэнды-Панасюк», – гаворыцца ў заяве, адзначае DW.

У ёй падкрэсліваецца, што беларуска больш як чатыры гады ўтрымлівалася ў невыносных умовах у калоніі, зазнала катаванні і бесчалавечнае стаўленне. Пры гэтым, вітаючы вызваленне Шарэнды-Панасюк «як найважнейшы крок на шляху да спынення парушэнняў правоў чалавека», еўрадэпутаты выказалі «глыбокую» і «сур'ёзную занепакоенасць наконт тысяч беларусаў, якія заключаныя ў турмы з палітычных матываў, утрымліваюцца ў жудасных умовах, зазнаюць катаванні, пазбаўленыя медычнай дапамогі, абмежаваныя ў стасунках з чальцамі сямʼі і адвакатамі».

Пра вызваленне Паліны Шарэнды-Панасюк паведаміў раніцай 1 лютага муж палітзняволенай Андрэй Шарэнда. Яна выйшла на волю па сканчэнні чацвёртага тэрміну, адбыўшы за кратамі чатыры гады і адзін месяц.

Актывістку затрымалі 3 студзеня 2021 года. У чэрвені 2021 года суд Маскоўскага раёну Берасця прысудзіў ёй два гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму паводле шэрагу крымінальных артыкулаў: арт. 364 КК («Гвалт у дачыненні працаўніка органаў унутраных справаў»), арт. 369 КК («Знявага прадстаўніка ўлады») і арт. 368 КК («Знявага Лукашэнкі»).

Пасля заканчэння двух гадоў жанчына з-за кратаў не выйшла, ёй штогод працягвалі тэрмін зняволення праз пакаранне паводле арт. 411 КК («Злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі папраўчай установы»). За кратамі ў Паліны моцна пагоршылася здароўе, у прыватнасці, развілася цяжкая хвароба – хранічны панкрэатыт.

На волі палітзняволеную чакалі двое няпоўнагадовых дзяцей, Славамір і Стах.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10