навіны

Былому канцлеру Нямеччыны прыйшлося лячыцца ад «эмацыйнага выгарання»

Гергард Шрэдэр.
Гергард Шрэдэр. Фота: NDR/dpa/picture alliance
podpis źródła zdjęcia

Нямецкаму палітыку, якога падазраюць у сувязях з Пуціным, паставілі дыягназ «эмацыйнае выгаранне» і адправілі на лячэнне.

Як піша «Bild», у студзені 80-гадовы Гергард Шрэдэр «паводле стану здароўя» адмовіўся ад сведчання ў парламенцкай камісіі, якая расследуе будаўніцтва спрэчнага газаправоду «Паўночная плынь 2».


Паводле нямецкага агенцтва DPA, у заяве для камісіі медыкі апісалі стан былога канцлера як «тыповы сіндром эмацыйнага выгарання з прыкметамі глыбокай стомленасці і выяўленым дэфіцытам энергіі». У Шрэдэра заўважылі праблемы з канцэнтрацыяй і парушэнні сну.


Згодна з высновамі медыкаў, палітык не ў стане вытрымліваць фізічныя і псіхалагічныя нагрузкі, звязаныя з допытам у следчай камісіі.


Як піша «Bild», пасля расейскага ўварвання ва Украіну партыя Шрэдэра дыстанцавалася ад яго. Кіраўніцтва партыі абвінавачвае палітыка ў шчыльных сувязях з Уладзімірам Пуціным.


Нагадаем, больш за год у Нямеччыне адбываюцца масавыя пратэсты супраць партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны» (AfD). Чарговая акцыя 2 лютага сабрала ў Берліне больш за 150 тысяч удзельнікаў. За дзень да гэтага падобныя акцыі прайшлі і ў іншых гарадах Нямеччыны. Пратэстоўцы вінавацяць хрысціянскіх дэмакратаў (CDU/CSU) і іхнага лідара, патэнцыйнага федэральнага канцлера Фрыдрыха Мэрца, у гатовасці да супрацы з AfD, якую пратэстоўцы лічаць неанацысцкай.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10