навіны

Пайшоў з жыцця адзін з заснавальнікаў Таварыства беларускай мовы Іосіф Навумчык

Іосіф Навумчык / фота з ФБ-акаўнта Сяргея Навумчыка
Рыгор Барадулін з Іосіфам Навумчыкам / фота з ФБ-акаўнта Сяргея Навумчыка
podpis źródła zdjęcia

У Віцебску ва ўзросце 86 гадоў памёр грамадскі дзеяч Іосіф Навумчык.

Пра тое, што Іосіфа Навумчыка больш няма, у сацсетках паведаміў ягоны сын журналіст Сяргей Навумчык. У савецкі час Іосіф Навумчык быў кіраўніком Віцебскага абкама Кампартыі Беларусі. Спрыяў развіццю беларускай культуры. Падчас перабудовы стаў адным з заснавальнікам Таварыства беларускай мовы (ТБМ), віцебскую філію якога ўзначальваў два дзесяцігоддзі.


«Тата належаў да вельмі вузкага кола кіраўнікоў, якія мелі тое, што сёння мы называем нацыянальнай свядомасцю. Вузкага настолькі, што пералік іх імёнаў змесцяцца ў два радкі, калі ўвогуле не адзін. У 20-х, 30-х гадах і пазней усё нацыянальнае ў сферы эліты было вынішчана; у суседняй Літве гэты працэс пачаўся на адно пакаленне пазней – магчыма, таму там Бразаўскасы і выйшлі на першыя афіцыйныя пазіцыі і зрабілі тое, што мусілі зрабіць.


У гуманітарным сэнсе ягоная бясспрэчная заслуга – выратаванне тысячаў жыццяў, бо ў якасці дарадцы ЦК КПСС у Кабуле ён быў адным з тых, хто паўплываў на рашэнне Гарбачова і Палітбюро вывесці войскі з Афганістана. У нацыянальным – спрыянне беларускім пісьменнікам, у прыватнасці, пастаноўцы ў 70-я на сцэне Коласаўскага тэатру п’есаў Караткевіча «Званы Віцебска» і «Кастусь Каліноўскі», а таксама стварэнне цэлай сеткі арганізацый ТБМ на Віцебшчыне», – піша Сяргей Навумчык пра свайго бацьку.


Вядома, што пасля сябе Іосіф Навумчык пакінуў успаміны пра кіраўніцтва БССР апошняга савецкага дзесяцігоддзя, якія ягоны сын плануе апублікаваць.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10