навіны

Беларусы могуць заўважыць вайсковую тэхніку і сутыкнуцца з праблемамі з транспартам – у войску праверка

Беларускія салдаты
Беларускія салдаты. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: @modmilby
podpis źródła zdjęcia

Ва Узброеных сілах пачынаецца праверка баявой гатоўнасці, паведамляе Міністэрства абароны Беларусі.

Міністэрства абароны паведамляе, што падчас праверкі будуць «ацэньвацца гатоўнасць і здольнасць механізаваных вайсковых частак і падраздзяленняў выконваць задачы прызначэння».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: dronajmij.pl
Беларуская армія ў снежні атрымае аналаг «Starlink» навіны

Людзей заклікалі ў тым ліку з запасу. Вайсковаабавязаныя павінны «выканаць увесь комплекс мерапрыемстваў для падрыхтоўкі ўзбраення, вайсковай і спецыяльнай тэхнікі да ўжывання, выйсці ў прызначаныя раёны».

«У межах праверкі пройдзе апрабацыя новых спосабаў прымянення разведвальных і ўдарных беспілотных авіяцыйных комплексаў пры супольным выкананні задач з сухапутнымі войскамі і актыўным выкарыстаннем сродкаў радыёэлектроннай барацьбы», – піша Міністэрства абароны.

Міністэрства адзначае, што падчас праверкі запланаванае перамяшчэнне вайсковай тэхнікі і магчымае часовае абмежаванне руху цывільнага транспарту.

Кіруе праверкай начальнік Генеральнага штабу Узброеных сілаў, першы намеснік міністра абароны генерал-маёр Павел Муравейка.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10