Урад Беларусі склаў паўнамоцтвы. Пастанову аб гэтым падпісаў прэм'ер Раман Галоўчанка, паведамляе прэс-служба Савету Міністраў. Цяперашні ўрад працягне працу да фармавання новага, згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе яго прэс-служба.
Урад склаў паўнамоцтвы пасля таго, як ЦВК канчаткова абвясціў, што Аляксандр Лукашэнка працягне займаць пасаду прэзідэнта. Такі парадак прадугледжаны Канстытуцыяй.
Пры гэтым «у мэтах забеспячэння бесперабойнай працы выканаўчай вертыкалі ўлады» Лукашэнка падпісаў указ, якім даручыў прэм'ер-міністру, ягоным намеснікам, міністрам, старшыням дзяржаўных камітэтаў і кіраўніку апарату Савету Міністраў працягнуць працу да фармавання новага ўраду.
«Як і раней, у склад ураду на пасадзе ўвайшлі старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю, Нацыянальнага статыстычнага камітэту, Прэзідыуму Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, праўлення Беларускага рэспубліканскага саюзу спажывецкіх таварыстваў», – адзначае прэс-служба Лукашэнкі.
Арсен Рудэнка belsat.eu