навіны

З добраахвотніцай Марыяй Зайцавай, якая загінула, развіталіся ў Кіеве

Фотаздымак Марыі Зайцавай на пахаванні
Фотаздымак Марыі Зайцавай на пахаванні. Фота: радыё «Свабода»
podpis źródła zdjęcia

Развітанне з беларускай добраахвотніцай Марыяй Зайцавай, якая загінула, абараняючы Украіну, адбылося ў Кіеве 3 лютага, паведамляе радыё «Свабода» са спасылкай на сяброў Марыі.

Развітанне прайшло ў Кіеўскім крэматорыі.

Беларуска Марыя Зайцава. Фота: Hospodarske Noviny

Вінтоўка імя Марыі Зайцавай ёсць!

навіны

Марыя Зайцава загінула 17 студзеня пад Пакроўскам. Напярэдадні, 16 студзеня, ёй споўнілася 24 гады.

Марыя вядомая беларусам яшчэ з пратэстаў 2020 года. Пасля выбараў 9 жніўня сілавікі жорстка разганялі пратэстоўцаў. Тады Марыя была параненая светлашумавой гранатай. Ёй зрабілі некалькі аперацыяў у Беларусі, а пасля яна паехала на лячэнне ў Чэхію.


Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну дзяўчына выправілася на фронт. Спачатку была ў медчастцы, а потым стала снайперкай.


Пасля гібелі Марыі байцы 2-га Інтэрнацыянальнага Легіёну перадалі яе асабістыя рэчы ў музей «Вольная Беларусь з Украінай у сэрцы» ў Львове.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10