навіны

ЦВК зацвердзіў вынікі, Канапацкая назвалася апазіцыяй, а Сыранкоў аддаў галасы Лукашэнку

ЦВК зацвердзіла вынікі «выбараў». Фота: belta.by
ЦВК зацвердзіла вынікі «выбараў». Фота: belta.by
podpis źródła zdjęcia

Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі на паседжанні 3 лютага адзінагалосна зацвердзіла вынікі «выбараў» 26 студзеня. Яны нічым не адрозніваюцца ад папярэдніх.

Паводле ЦВК, за Аляксандра Лукашэнку прагаласавала 86,82 % выбарцаў. За камуніста Сяргея Сыранкова запісалі 3,21 % галасоў, ліберальнага дэмакрата Алега Гайдукевіча – 2,02 %, былую дэпутатку Ганну Канапацкую – 1,86 %, за сацыяліста Аляксандра Хіжняка – 1,74 %. Супраць усіх – 3,60 %.

У сваім выступе Канапацкая назвала сябе «апазіцыяй дзейнай улады і даўнім паслядоўным крытыкам палітыкі цяперашняга кіраўніка дзяржавы і курсу, які праводзіцца ў краіне».

«Так, нас выявілася менш. Мы не змаглі перамагчы сёння, але гэта зусім не азначае, што за намі няма будучыні. І дзеля гэтай будучыні я буду працаваць далей», – сказала яна.

Канапацкая павіншавала прыхільнікаў дзейнай улады з перамогай, заявіўшы, што «выбары» прайшлі без сур'ёзных узрушэнняў, але адзначыла «долю сацыяльнай напружанасці».

,,

«У мяне няма адчування свята, пра якое сёння ўсе гавораць. Кіраўнік дзяржавы не раз гаварыў: «Давайце перагорнем старонку 2020 года». Але пакуль, на жаль, у мяне складаецца адчуванне, што абапал перамагаюць радыкалы, што штурхаюць нас да наступнага расколу. Адны – гэта тыя, якія выводзяць людзей на правакацыйныя акцыі аб непрызнанні вынікаў выбараў і падстаўляюць іх пад крымінальны пераслед. Другія – гэта тыя, хто сёння прыбіраецца ў вярыгі інтэграцыйнага ахоўніцтва, не жадае праявіць мудрасць, міласэрнасць, а можа быць, нават прабачэнне», – сказала яна.


Арцём Шрайбман на сустрэчы ў «Reforum Space Warsaw» 29 студзеня. Фота: Белсат

Адлігі не будзе, а Ціханоўская застанецца на сваім месцы: Шрайбман пра вынікі «выбараў»

Аналітыка

Гайдукевіч у сваім выступе пажадаў, каб такія ж «выбары» былі ў Беларусі яшчэ пяцьдзясят гадоў. А Сыранкоў дазволіў прыплюсаваць свой вынік афіцыйнаму пераможцу, бо ён «прыхільнік паглыблення сацыялістычных пераўтварэнняў Аляксандра Лукашэнкі». Хіжняк абмежаваўся заявай аб прызнанні вынікаў і віншаваннем пераможцу.

«Выбары» ў Беларусі, якія дэмакратычныя сілы называлі «бязвыбарамі», прайшлі пры поўным кантролі ўладаў і ва ўмовах маштабных рэпрэсіяў, якія цягнуцца з 2020 года. Іх вынікі не прызналі заходнія краіны, шмат якія – яшчэ да абвяшчэння вынікаў.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10