навіны

У Жлобінскім раёне ад выбуху загінулі бацька і двое дзяцей. Маці і яшчэ адно дзіця пацярпелі

Месца выбуху ў Жлобінскім раёне. Фота: sk.gov.by
Месца выбуху ў Жлобінскім раёне. Фота: sk.gov.by
podpis źródła zdjęcia

Увечары 2 лютага на тэрыторыі прыватнага домаўладання ў вёсцы Лугавая Вірня Жлобінскага раёну Гомельскай вобласці адбыўся выбух. У выніку здарэння тры асобы загінулі, яшчэ дзве пацярпелі.

Як адзначылі ў Міністэрстве надзвычайных сітуацыяў, у выніку выбуху смяротныя траўмы атрымалі гаспадар 1989 года нараджэння, ягоныя сын 2021 і дачка 2023 гадоў нараджэння. З траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваныя жонка гаспадара 1992 года нараджэння і сын 2018 года нараджэння.

Прычына і абставіны здарэння высвятляюцца. У МНС мяркуюць, што ўзарваўся кіслародны балон. Да такой жа версіі схіляюцца і ў Следчым камітэце.

Агулам у сям'і выхоўваліся чацвёра дзяцей. Яшчэ адно дзіця ў момант выбуху было ў Жлобіне.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10