навіны

Недалёка ад мяжы з Беларуссю польскі вайсковец здзейсніў суіцыд

img
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Польскія вайскоўцы на мяжы з Беларуссю. Фота: DowOperSZ / X.com
podpis źródła zdjęcia

Камандаванне ўзброеных сілаў Польшчы паведаміла пра суіцыд жаўнера ў раёне, дзе трывае аперацыя «Бяспечнае Падляшша». Яе галоўная мэта – дапамагчы памежнікам і паліцыянтам ахоўваць мяжу ад нерэгулярных мігрантаў.

«З глыбокім жалем паведамляем, што сёння ўначы ў раёне правядзення аперацыі „Бяспечнае Падляшша“ адбылося самагубства жаўнера», – такі допіс з'явіўся ў акаўнце камандавання ўзброеных сілаў Польшчы ў сацсетцы X.com.


Акалічнасці здарэння цяпер высвятляе вайсковая паліцыя пад наглядам пракуратуры. Аніякай інфармацыі пра асобу службоўцы не даецца.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Група мігрантаў, якую затрымалі польскія памежнікі на мяжы з Беларуссю. 23 траўня 2023 года. Фота: Strazgraniczna.pl

«Каманда міністра была». Апублікавалі размовы беларускіх арганізатараў міграцыйнага крызісу

навіны

«Сям'і і сваякам загінулага жаўнера надаецца псіхалагічная дапамога», – адзначаецца ў паведамленні.


Аперацыя «Бяспечнае Падляшша» распачалася ў леташнім жніўні з мэтаю ўмацаваць бяспеку на мяжы з Беларуссю. Вайскоўцы дапамагаюць памежнікам і паліцыянтам змагацца з нерэгулярнаю міграцыяй, якой, як сцвярджаюць у Польшчы, спрыяюць улады Беларусі. 


У вайсковай аперацыі задзеяныя каля 17 тысяч жаўнераў. Выданне «Wprost» падкрэслівае, што вайскоўцы нясуць там службу «ў цяжкіх умовах, часта зазнаюць стрэс ды іншыя выклікі, звязаным з аховаю дзяржаўнай мяжы».


Паводле Памежнай аховы Польшчы, толькі з 28 да 30 студзеня службоўцы перадухілілі 70 спробаў парушыць польска-беларускую мяжу.


Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10