навіны

На Беласточчыне прайшоў марш у гонар дня народзінаў Кастуся Каліноўскага

Марш у гонар дня народзінаў Кастуся Каліноўскага
Марш у гонар дня народзінаў Кастуся Каліноўскага, 1 лютага 2025 года. Фота: Радыё Свабода
podpis źródła zdjęcia

1 лютага ў ваколіцах Беластоку адбыўся KALINOŬSKI MARŠ 2025, прымеркаваны да дню народзінаў Кастуся Каліноўскага. Удзельнікі мерапрыемства таксама ўшанавалі памяць іншых герояў паўстання 1863 – 1864 гадоў, піша «Радыё Свабода».

Марш зладзіла арганізацыя «Рух» з партнёрскім удзелам Беларускай дыяспары Беластоку, клубу гістарычнай рэканструкцыі «Invictus 1863», Беластоцкай Харугвы і «Беларускага дому».


Мерапрыемства пачалося ў мястэчку Гарадок, дзе некалі штогод ладзілася «Басовішча», а цяпер – фестываль «Тутака». З мясцовай вуліцы Кастуся Каліноўскага ўдзельнікі пайшлі пешым маршам у бок вёскі Страшава.


У Страшаве ўшанавалі памяць вядомага беларускага пісьменніка і грамадзкага дзеяча Аляксея Карпюка, які нарадзіўся ў гэтай вёсцы, а ў час ІІ Сусветнай вайны кіраваў партызанскім атрадам ім. Кастуся Каліноўскага.

Марш у гонар дня нараджэння Кастуся Каліноўскага ў Мастаўлянах, 1 лютага 2025 года. Фота: Радыё Свабода
Марш у гонар дня нараджэння Кастуся Каліноўскага ў Мастаўлянах, 1 лютага 2025 года. Фота: Радыё Свабода
Фота 1. Кастусь Каліноўскі. Крыніца: Wikimedia Commons

Кастусь Каліноўскі. Ад стваральніка невялікага таемнага таварыства да кіраўніка паўстання

Гісторыі

Таксама актывісты ўшанавалі памяць выбітнага беларускага вайсковага і грамадска-палітычнага дзеяча Міколы Дзямідава, які нарадзіўся ў суседнім Гарадку і быў сваяком Кастуся Каліноўскага. Каля прыдарожнай капліцы былі ўскладзеныя выявы дзеячоў разам са знічамі.


Да вёскі Мастаўляны, дзе 2 лютага 1838 года і нарадзіўся Кастусь Каліноўскі, актывісты зладзілі аўтапрабег.


Разам з пешым маршам агульная адлегласць склала 26 кіламетраў – менавіта столькі гадоў пражыў нацыянальны герой.


У Мастаўлянах прайшла ўрачыстая частка мерапрыемства. Яе адкрыў Васіль Калач і іншыя прадстаўнікі клубу «Invictus 1863», якія сталі на ганаровай варце каля помніка, апранутыя ў паўстанцкія мундуры.


Праграму працягнула Кацярына Ваданосава, якая прачытала ўласны верш, прысьвечаны паўстанню – «Касінэрскі баль».


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10