навіны

Расея абвінавачвае Украіну ва ўдары па інтэрнаце ў Суджы

Інтэрнат у Суджы
Інтэрнат у Суджы, на які была скінутая авіябомба. Крыніца: 112.ua
podpis źródła zdjęcia

Расейскае міністэрства абароны заявіла, што бомбу на інтэрнат у Суджы скінулі ЗСУ, каб такім чынам адцягнуць увагу ад сваіх «зверстваў» у Рускім Парэчным у Курскай вобласці.

Якія менавіта «зверствы» маюцца на ўвазе, не ўдакладняецца.

,,

«Гэтая правакацыя накіраваная на адцягненне сусветнай грамадскай думкі ад зверстваў кіеўскага рэжыму, здзейсненых у населеным пункце Рускае Парэчнае Курскай вобласці», – гаворыцца ў заяве прэс-службы Мінабароны РФ.


Фота: Chubotin Kirill/Ukrinform/ABACA / Abaca Press / Forum
Курская вобласць як частка маштабнага плану на мір. Як Украіны хоча выкарыстаць занятыя тэрыторыі РФ Вайна

Ваеннае ведамства сцвярджае, што расейская СПА зафіксавала пуск украінскіх ракетаў з Сумскай вобласці. Тып ракетаў не называецца. Таксама няма дакладных дадзеных аб пацярпелых у Суджы.


1 лютага на школу-інтэрнат у горадзе Суджа Курскай вобласці Расеі, які кантралюецца Украінай, была скінутая авіябомба. У выніку 95 чалавек – мясцовыя жыхары, якія рыхтаваліся да эвакуацыі, у тым ліку – жанчыны і дзеці, апынуліся пад заваламі. Паводле ЗСУ, атаку здзейсніла Расея, якая ведала, што ў будынку знаходзяцца выключна цывільныя асобы і нанесла ўдар мэтанакіравана.


Пра тое, што інтэрнат абстраляла Расея, заявіў таксама прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. 

,,

«Вось так Расея вядзе вайну – Суджа, Курская вобласць, тэрыторыя Расеі, школа-інтэрнат з мірнымі жыхарамі, якія рыхтуюцца да эвакуацыі. Разбурылі будынак, хоць там знаходзіліся дзясяткі мірных жыхароў», – напісаў Зяленскі ў Х.


11 студзеня расейскія войскі ўжо наносілі авіяўдары ў раёне інтэрнату ў горадзе Суджа, дзе знаходзяцца людзі ў сталым узросце. Тады адна жанчына загінула.


Украінцы ўзялі пад кантроль тэрыторыю расейскай Курскай вобласці ў жніўні 2024 года. Расейцы з таго часу спрабуюць адваяваць вобласць.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10