Лукашэнка ледзь не забыў пашпарт на «выбары», як у 1994-м, калі парушыў закон Беларусі. Ён таемна ляціць у Кітай па каленны пратэз. Шпіц Умка ўратаваў гаспадара, замест яго – двайнік. У Віцебску з’явіўся робат. Новыя тэхналогіі ў «Навіны з будучыні».
Аляксандра Лукашэнку хаваюць ужо не першае дзесяцігоддзе, а ён хоць і хрыпіць, але ж не памірае. Аднак ходзяць чуткі, што ў Палацы незалежнасці ўсё ж была смерць – пайшоў з жыцця Умка. Лукашэнка намякнуў на абставіны смерці сабакі.
Шпіц першым з’еў тое, што прызначалася для Лукашэнкі і гэта прывяло да трагедыі.
Цяпер побач з Лукашэнкам бегае Умка-два, гісторыю з’яўлення якога яшчэ не паспелі прыдумаць. У адрозненне ад Умкі-першага Умку-другога яшчэ не паспелі навучыць, ён дазваляе сабе рознае свавольства: спачатку нагу падняць на выбарчым участку, а пасля па стале ў Лукашэнкі пахадзіць.
Працяг глядзіце ў новым выданні праграмы «Навіны з будучыні» Вольгі Старасцінай.