навіны

ЗША хочуць, каб Украіна правяла выбары пасля спынення агню – спецпрадстаўнік Трампа

сцяг ЗША
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com
podpis źródła zdjęcia

ЗША хочуць, каб Украіна правяла выбары, магчыма, да канца года, асабліва калі Кіеў зможа дамовіцца аб перамір'і з Расеяй у бліжэйшыя месяцы. Пра гэта паведаміў «Reuters» спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў пытаннях Украіны і Расеі Кіт Келлаг.

Кіт Келлаг заявіў, што прэзідэнцкія і парламенцкія выбары ва Украіне, прыпыненыя падчас вайны з Расеяй, «павінны быць праведзеныя».

,,

«Большасць дэмакратычных краін праводзяць выбары падчас вайны. – Гэта вельмі важна, – сказаў Келлаг. – Я думаю, гэта карысна для дэмакратыі. У гэтым і заключаецца хараство моцнай дэмакратыі: у вас ёсць некалькі чалавек, якія могуць удзельнічаць у выбарах».


Пры гэтым правядзенне выбараў падчас вайны забаронена заканадаўствам Украіны.

Дональд Трамп і Келлаг заявілі, што працуюць над планам па заключэнні здзелкі па перамір'і паміж Украінай і Расіяй у першыя некалькі месяцаў працы новай адміністрацыі. Аднак яны не паведамілі ні падрабязнасцяў, ні калі план можа быць апублікаваны.


Як паведамілі «Reuters» тры крыніцы, знаёмых з абмеркаваннямі ў Белым доме, план Трампа ўсё яшчэ распрацоўваецца, і ніякіх палітычных рашэнняў не прынята, але Келлаг і іншыя амерыканскія чыноўнікі ў апошнія дні абмяркоўвалі, як прымусіць Украіну пагадзіцца на правядзенне выбараў у рамках першапачатковага перамір'я з Расеяй.


Па словах двух чалавек, знаёмых з ходам абмеркавання ў адміністрацыі Трампа, чыноўнікі таксама думаюць, ці варта настойваць на першапачатковым спыненні агню, перш чым спрабаваць заключыць больш доўгатэрміновае пагадненне. Па словах суразмоўцаў, калі ва Украіне пройдуць прэзідэнцкія выбары, пераможца можа стаць адказным за перамовы з Масквой аб заключэнні доўгатэрміновага дагавора.


Крыніцы агенцтва адмовіліся назваць свае імёны.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10