Асабістыя рэчы беларускай добраахвотніцы Марыі Зайцавай, якая загінула, абараняючы Украіну, перадалі ў музей «Вольная Беларусь з Украінай у сэрцы» ў Львове. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал фонду «ВІЛЬНА БІЛОРУСЬ».
Рэчы Марыі Зайцавай перадалі байцы 2-га Інтэрнацыянальнага Легіёна.

Марыя загінула пад Пакроўскім 17 студзеня 2025 года. Ёй было 24 гады.
«Марыя жыла як герой і па-геройску аддала сваё жыццё ва Украіне за нашу з вамі свабоду. Яна будзе жыць вечна ў сэрцах усіх вольных беларусаў. Героі жывыя пакуль аб іх жыве памяць! Слава Герою!», – піша «ВІЛЬНА БІЛОРУСЬ».
Марыя ваявала ў складзе Другой інтэрнацыянальнай брыгады. Пасля пачатку поўнамаштабна агрэсіі Расеі супраць краіны яна пайшла на перадавую як медык. Пасля стала снайперам.
Беларусам дзяўчына стала вядомая падчас пратэстаў 2020 года. Падчас разгонаў сілавікамі яна атрымала раненне святлошумавой гранатай. Марыі зрабілі некалькі аперацыяў у Беларусі, а пасля перавезлі ў Чэхію.
Арсен Рудэнка belsat.eu