навіны

Не менш за тры дроны «Shahed» заляцелі ў Беларусь раніцай – «Беларускі Гаюн»

Дрон «Shahed 136». Фота: Wikipedia.org
Дрон «Shahed 136». Фота: Wikipedia.org
podpis źródła zdjęcia

У Беларусь раніцай 1 лютага заляталі мінімум тры дроны-камікадзэ тыпу «Shahed». Гэта расейскія дроны, якія павінны былі атакаваць Украіну, але трапілі ў Беларусь, паведамляе маніторынгавая група «Беларускі Гаюн».

«Дроны заходзілі курсам на Брагін і Асарэвічы, а адзін заляцеў з РФ, прайшоў па мяжы і вылецеў ва Украіну праз Тры сястры [манумент на стыку межаў Беларусі, Расеі і Украіны. – Заўв. рэд.]. Першы зафіксаваны а 05:06, калі БПЛА заляцеў на Брагін, праз Малажын. Далей заходы а 05:51 і 06:13. Авіяцыя ВПС РБ ноччу і раніцай не падымалася», – піша «Беларускі Гаюн».

Маршрут дронаў, якія заляталі ў Беларусь. Фота: @Hajun_BY / Telegram
Маршрут дронаў, якія заляталі ў Беларусь. Фота: @Hajun_BY / Telegram

Расейскія дроны рэгулярна залятаюць у Беларусь з лета 2024 года. Міністэрства абароны Беларусі абвінавачвае ўва ўсім Украіну, а Аляксандр Лукашэнка ў верасні 2024 года заявіў, што дроны і ўкраінскія, і расейскія.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10