навіны

«Страціла здароўе, але не прынцыпы». Ціханоўская аб вызваленні Паліны Шарэнды-Панасюк

Паліна Шарэнда-Панасюк
Паліна Шарэнда-Панасюк. Фота: facebook.com/Andrei.Sharenda
podpis źródła zdjęcia

Лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская выказалася з нагоды вызвалення палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк, якая выйшла на волю праз чатыры гады і адзін месяц за кратамі.

«Я вельмі ўсцешаная, што Паліна Шарэнда-Панасюк нарэшце на волі праз больш як чатыры гады пакутаў і можа ўз'яднацца са сваёй сям'ёй пасля заканчэння свайго чацвёртага турэмнага тэрміну. Яна страціла здароўе, але не прынцыпы. Мы павінны працягваць змагацца за тых, хто ўсё яшчэ несправядліва заключаны ў турму», – напісала Святлана Ціханоўская ў сацсетцы Х.

Паліна Шарэнда-Панасюк. Фота: facebook.com/Andrei.Sharenda

Ўэб-рэдакцыя «Белсату» абрала чалавека 2024 года ў Беларусі. Гэта Паліна Шарэнда-Панасюк

навіны

Паліну затрымалі 3 студзеня 2021 года. Летам 2021 года яе пакаралі двума гадамі пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму паводле крымінальных артыкулаў: арт. 364 КК («Гвалт у дачыненні працаўніка органаў унутраных справаў»), арт. 369 КК («Знявага прадстаўніка ўлады») і арт. 368 КК («Знявага Лукашэнкі»).


Затым яе яшчэ тройчы каралі нібыта за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы (арт. 411 КК).


Паліну неаднаразова адпраўлялі на псіхалагічную экспертызу і рэгулярна ўтрымлівалі ў ШІЗА. Падчас зняволення ў яе развіўся хранічны панкрэатыт.


З няволі яе чакалі двое непаўналетніх дзяцей: Славамір і Стах. Падчас зняволення Паліне не дазвалялі з імі кантактаваць.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10