Раніцай 1 лютага расейскія войскі абстралялі ўкраінскую Палтаву. Ракета трапіла ў пяціпавярховы жылы дом. Вядома пра трох загінулых і дзесяцярых пацярпелых, сярод якіх – адно дзіця.
Ракетай быў разбураны пад’езд дому з 1 па 5 паверхі, распачаўся пажар. Таксама пашкоджаныя суседнія дамы і 12 аўтамабіляў. На месцы ўдару працуюць ратаўнікі, экстранныя службы.
,,«Вораг ударыў па Палтаве. Ёсць траплянне ў жылы будынак. Зараз на месцы працуюць ратаўнікі, экстранныя службы. Інфармацыя ўдакладняецца. Не грэбуйце бяспекай, заставайцеся ў сховішчах да адбою!», – паведаміла Палтаўская абласная ваенная адміністрацыя.
У выніку ракетнай атакі тры чалавекі загінулі, 10 – параненыя, сярод іх – адно дзіця. Супрацоўнікі ДСНС Украіны ўратавалі 21 чалавека.
Таксама раніцай 1 лютага быў абстраляны Харкаў. У выніку трапляння «шагэду» часткова разбураны адзін прыватны дом, пацярпелі 16. Загінула адна жанчына, пяцёра чалавек параненыя.
Колькасць ахвяраў удару па шматпавярховіку ў Сумах 30 студзеня вырасла да 10 чалавек. У лякарні памерла 76-гадовая жанчына, якую ратаўнікі дасталі з-пад плітаў.
Марыя Міхалевіч belsat.eu